Рэклама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маркетынг
Асноўныя канцэпцыі

Прадукт · Кошт
Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца
Кіраванне брэндам (англ.)
Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.)
Эфектыўнасць (англ.)
Даследаванне рынка
Сегментацыя рынка
Маркетынгавая стратэгія
Маркетынг-менеджмент (англ.)
Рыначнае дамінаванне (англ.)

Рэкламны кантэнт

Рэклама · Прамы маркетынг ·
Брэнд · Персанальныя продажы
Продакт-плейсмент · Паблісіці
Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе
Маркетынг лаяльнасці (англ.) · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)

Рэкламныя носьбіты

Друк · Публікацыі
Радыё · Вонкавая рэклама
Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.)
Мерчандайзінг
Лічбавы маркетынг · Ін-гейм
Кропельны маркетынг (англ.)
Сарафаннае радыё
Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)

Рэклама (ад лац.: Reclamare — «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб'екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку.

Іншыя азначэнні рэкламы[правіць | правіць зыходнік]

Рэклама — адгалінаванне масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб'ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку.

Рэклама — гэта аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю.

Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы.


Сацыяльная рэклама[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Законе Рэспублiкi Беларусь "Аб рэкламе" даецца азначэнне паняцця "сацыяльная рэклама":

рэклама правоў, ахоўных законам інтарэсаў або абавязкаў арганізацый або грамадзян, здаровага ладу жыцця, мераў па ахове здароўя, бяспецы насельніцтва, сацыяльнай абароне, прафілактыцы правапарушэнняў, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, развіццю беларускай культуры і мастацтва, міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, дзяржаўных праграм у сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту альбо іншых з’яў (мерапрыемстваў) сацыяльнага характару, якая накіравана на абарону або задавальненне грамадскіх або дзяржаўных інтарэсаў, не носіць камерцыйнага характару і рэкламадаўцамі якой з’яўляюцца дзяржаўныя органы;[1]

Рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі абавязаны ажыццяўляць распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб’ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе распаўсюджвання, "з’яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаў-сюджвальніка, калі рэкламадавец звяртаецца да яго не пазней чым за месяц да мяркуемага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання)"[1].

У Iнстытуце журналiстыкi БДУ сацыяльную рэкламу вывучаюць на кафедрах сацыялогii журналiстыкi i тэхналогii камунiкацыi. У праграме ёсць курсы "Мастацтва рэкламы", "Рэкламная камунікацыя" i iнш.


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт Інстытута журналістыкі БДУ