Рэле часу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэле часу

Рэле часурэле, прызначанае для стварэння незалежнай вытрымкі часу і забеспячэння пэўнай паслядоўнасці працы элементаў схемы. Рэле часу ўжываецца ў выпадках, калі неабходна аўтаматычна выканаць нейкае дзеянне не адразу пасля з'яўлення кiруючага сігналу, а праз усталяваны прамежак часу.

Прынцыпы працы[правіць | правіць зыходнік]

З электрамагнітным запаволеннем[правіць | правіць зыходнік]

Рэле часу з электрамагнітным запаволеннем прымяняюцца толькі пры пастаянным току. Акрамя асноўнай абмоткі рэле гэтай серыі маюць дадатковую каротказамкнутую абмотку, якая складаецца з меднай гільзы. Пры нарастанні асноўнага магнітнага патоку, ён стварае магнітны паток у дадатковай абмотцы, які перашкаджае нарастанню асноўнага магнітнага патока. У выніку, выніковы магнітны паток павялічваецца павольней, час «трогання» якара памяншаецца, чым забяспечваецца вытрымка часу.

Гэты від рэле часу забяспечвае вытрымку часу пры спрацоўванні ад 0,07 с да 0,11 с, пры адключэнні ад 0,5 с да 7 с.

З пнеўматычным запаволеннем[правіць | правіць зыходнік]

Рэле часу з пнеўматычным запаволеннем мае адмысловую запавольваючую прыладу - пнеўматычны дэмпфер, катаракт. Рэгулёўка вытрымкі ажыццяўляецца зменай перасеку адтуліны для забору паветра.

Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,4 да 180 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.

З гадзіннікавым або анкернымі механізмам[правіць | правіць зыходнік]

Рэле часу з анкерным ці гадзіннікавым механізмам працуе за кошт спружыны, якая заводзіцца пад дзеяннем электрамагніта і кантакты рэле спрацоўваюць толькі пасля таго, як анкерны механізм адлічыць час, выстаўлены на шкале.

Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,1 да 20 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.

Маторныя рэле часу[правіць | правіць зыходнік]

Маторныя рэле часу прызначаныя для адліку часу ад 10 с да некалькіх гадзін. Яно складаецца з сінхроннага рухавіка, рэдуктара, электрамагніта для счаплення і расчаплення рухавіка з рэдуктарам, кантактаў.

Электронныя рэле часу[правіць | правіць зыходнік]

Да з'яўлення недарагіх мікракантролераў, праца электронных рэле часу была заснаваная на пераходных працэсах у разрадным контуры RC або RL. Сучасныя рэле часу адпрацоўваюць неабходную затрымку часу ў адпаведнасці з праграмай, «зашытай» у мікракантролер. Пры гэтым сам мікракантролер можа тактавацца з дапамогай убудаванага кварцавага рэзанатара або RC-генератара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]