Рэлігія ў Алжыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мячэць Джамеа эль-Кебір пабудавана ў 1097 годзе.

Сярод рэлігій у Алжыре найбольш распаўсюджанай з'яўляецца іслам, але існуе невялікая колькасць людзей, якія вызнаюць іўдаізм ці хрысціянства.[1]

Іслам у Алжыры[правіць | правіць зыходнік]

Іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй краіны[2] і рэгулюе практычна кожную сферу жыцця грамадзян. Існуе закон, які прадугледжвае пакаранне кожнага, хто заклікае мусульманіна адрачыся ад ісламу і прыняць іншую рэлігію,[2] аднак, 29-я артыкул канстытуцыі прадугледжвае свабоду сумлення.

Іншыя канфесіі[правіць | правіць зыходнік]

Аранская сінагога (араб. معبد وهران العظيم‎‎), пабудаваная ў 1918 годзе.

У краіне налічваецца каля 150 тыс. хрысціян (па іншых звестках — 50 тыс.[3]), пераважна каталікоў, і прыблізна 1 тыс. прыхільнікаў іўдаізму.[4] Антысемітызм уладамі не заахвочваецца. Калісьці іўдзейская абшчына Алжыра была вельмі шырокай і налічвала 140 тыс. чалавек, але вялікая частка пакінула краіну пасля войны за незалежнасць у 1962 годзе (атрымаўшы магчымасць, эмігрыравала ў Францыю).[5]

Зноскі

  1. Deeb, Mary Jane. «IslamAlgeria (Country Study). Federal Research Division, Library of Congress; Helen Chapan Metz, ed. December 1993. This article incorporates text from this source, which is in the public domain.
  2. а б За заклікі адрачыся ад ісламу і прыняць іншую рэлігію ў Алжыры будуць саджаць і штрафаваць. NEWSru.com (22 сакавіка 2006). Праверана 6.1.2009.
  3. Інстытут рэлігіі і палітыкі: Глава пратэстанцкай царквы Алжыра: Усё, хто перайшоў з ісламу ў хрысціянства, «чакаюць арыштаў і судовых праследаванняў» Архівавана 3 чэрвеня 2008. (28.05.2008 г).
  4. krugosvet.ru
  5. Deeb, Mary Jane. «Religious minorities» Algeria (Country Study). Federal Research Division, Library of Congress; Helen Chapan Metz, ed. December 1993. This article incorporates text from this source, which is in the public domain.