Рэнан Брэсан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Рэнан Брэсан
Renan Bressan 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэнан Бардзіні Брэсан
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03) (24 года)
Тубаран, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Аланія
Нумар 31
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2005 — 2006 Сцяг Бразіліі Атлетыка Сідадэ ? (?)
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Гомель 77 (7)
2010 — 2012 Сцяг Беларусі БАТЭ 91 (39)
2013 — н. ч. Сцяг Расіі Аланія 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 4 (1)
2012 — н. ч. Сцяг Беларусі Беларусь 8 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 16.03.2013.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане
на канец 2012.

Рэнан Брэсан (парт.: Renan Bardini Bressan, нар. 3 лістапада 1988) — беларускі футбаліст бразільскага паходжання, гуляе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы.

Змест

Кар'ера [правіць]

Клубная [правіць]

Пачаў шлях у прафесійны футбол у сваім родным горадзе ў 2005 годзе, калі ўтварылася мясцовая каманда «Атлетыка Сідадэ». У 2007 годзе заключыў кантракт з «Гомелем». За 2 гады гульні забіў 7 галоў. Футбаліст гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату. У студзені 2010 падпісаў кантракт з БАТЭ. У складзе БАТЭ выйграў мноства кубкаў і трафеяў, прызнаваўся 2 разы лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і Лігі чэмпіёнаў 2012/13. У лістападзе 2012 стала вядома пра пераход Брэсана ў «Аланію» з Уладзікаўказа[1].

У зборнай [правіць]

У снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. У лютым 2012 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскім матчы са сборнай Малдавіі. Улетку 2012 гуляў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях, дзе забіў мяч у вароты Бразіліі.

Узнагароды [правіць]

Вонкавыя спасылкі [правіць]

Зноскі