Рэнца Піяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Рэнца Піяна (італ.: Renzo Piano; нар. 14 верасня 1937, Генуя, Каралеўства Італія) — італьянскі архітэктар, які разам з Рычардам Роджэрсам стварыў стыль хай-тэк. Цэнтральны твор — Цэнтр Пампіду ў Парыжы (1971—1977). На працягу шматлікіх гадоў супрацоўнічаў з інжынерам Пітэрам Райсам. У 1980-я распрацоўваў маштабныя праекты рэканструкцыі прамысловых зон Парыжа, Мілана і Турына. Спраектаваў Культурны цэнтр імя Жан-Мары Тжыбау ў Нумеа (Новая Каледонія). Узначальваў праектаванне міжнароднага аэрапорта Кансай у Осацы (1994) і гіганцкага Музычнага парку ў Рыме (2002), у 1997 годзе пабудаваў будынак для амстэрдамскага музея NEMO. У 1995 годзе быў ганараваны Імператарскай прэміі, праз тры гады — Прытцкераўскай прэміі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.