Рэпер, геадэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэпер у горадзе Цюбінген, Германія

Рэ́пер (фр.: repère — метка, знак, зыходны пункт) — знак, які замацоўвае пэўны пункт зямной паверхні з вядомай абсалютнай вышынёй. Вышыня вызначаецца нівеліраваннем адносна зыходнай паверхні.

На рэперах замацоўваецца металічны дыск дыяметрам 5 см (марка) з нумарам і пазначэннем ведамства.

Фундаментальныя рэперы[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляюць сабой жалезабетонныя пілоны, закладзеныя ў грунт на адлегласці 50—80 км на нівелірных лініях 1-га класа, на найбольш адказных нівелірных лініях 2-га класа і каля найважнейшых марскіх вадамерных пунктаў.

Радавыя рэперы[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць грунтавыя і сценавыя. Закладваюцца на адлегласці 5—7 км на нівелірных лініях усіх класаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 18. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]