Рэспубліканская народная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканская народная партыя
турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi
Выява лагатыпа
Лідар Кемаль Кылычдараглу
Заснавальнік Мустафа Кемаль Атацюрк
Дата заснавання 9 верасня 1923
Штаб-кватэра  Турцыя, Анкара
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя, кемалізм, секулярызм, грамадзянскі нацыяналізм
Інтэрнацыянал Сацыялістычны інтэрнацыянал, Прагрэсіўны альянс, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Маладзёжная арганізацыя Republican People's Party Youth[d]
Колькасць членаў 1 083 353 (2014)
Месцаў у ВНС
132 / 550
Постаці члены партыі ў катэгорыі (8 чал.)
Сайт www.chp.org.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканская народная партыя (турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.

На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана на Сіваскім кангрэсе як саюз груп супраціву ўварванню Грэцыі да Анатолі. 9 верасня 1923 года Народная партыя афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй і 29 кастрычніка 1923 года абвясціла Турцыю рэспублікай. 10 лістапада 1924 была прынятая новая назва Народна-рэспубліканская партыя, а ў Турцыі ў 1950 года ўсталявалася аднапартыйная сістэма.

Выступаючы ў апазіцыі да палітыкі ПСР на ўсеагульных выбарах 2007 года, НРП ўтварыла кааліцыю з Дэмакратычнай левай партыяй. Кааліцыя атрымала 20,8% галасоў выбаршчыкаў, 112 членаў сталі дэпутатамі парламента.

Шматгадовы лідар партыі Дэніз Байкал 7 мая 2010 года быў нечакана вымушаны пакінуць свой пост па прычыне палітычнага скандалу, які пачаўся ў сувязі з апублікаваннем ў інтэрнэце відэароліка, што ганіць яго гонар і годнасць.[1][2][3] На праведзеным 22 мая 2010 года агульнанацыянальным кангрэсе НРП быў абраны новы лідар партыі — Кемаль Кылычдараглу.[4][5] На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2011 года партыя атрымала 11 131 371 (25,91%) галасоў і 135 месцаў у парламенце з 550 (на 23 месцы больш, чым у парламенце мінулага склікання).

Лідары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]