Рэспубліканская народная партыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Рэспубліканская народная партыя, Турцыя)
Рэспубліканская народная партыя (турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.
На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.
