Адыгея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэспубліка Адыгея)
Рэспубліка Адыгея
руск.: Республика Адыгея
адыг.: Адыгэ Республик
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Расіі Расія
Гімн Гімн Адыгеі
Статус рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую федэральную акругу
Уключае 7 раёнаў,
2 гарадскія акругі
Адміністрацыйны цэнтр Майкоп
Інш. буйныя гарады Майкоп, Ябланоўскі, Энем, Гіягінская, Адыгейск, Ханская, Тульскі
Дата ўтварэння 27 ліпеня 1922 (як Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць)
24 жніўня 1922 (як Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласць)
13 жніўня 1928 (як Адыгейская аўтаномная вобласць)
5 кастрычніка 1990 (як Адыгейская АССР)
3 ліпеня 1991 (як ССР Адыгея)
24 сакавіка 1992 (як Рэспубліка Адыгея)
Кіраўнік Рэспублікі Мурат Кумпілаў
Старшыня
Дзяржаўнае Рады-Хасэ
Уладзімір Нарожны
Афіцыйная мова руская, адыгейская
Насельніцтва (2013)
444 403[1] (74-е месца)
Шчыльнасць 57,03 чал./км²
Нацыянальны склад рускія, адыгейцы
Плошча 7792[2]
(80-е месца)
Рэспубліка Адыгея на карце
Часавы пояс +4
Код ISO 3166-2 RU-AD
Код аўтам. нумароў 01
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адыгея (руск.: Адыгея, адыг.: Адыгэ) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, рэспубліка ў яе складзе. Уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, з’яўляецца часткай Паўночна-Каўказскага эканамічнага раёна. Сталіца — горад Майкоп.

Уяўляе сабой анклаў: тэрыторыя рэспублікі з усіх бакоў акружана тэрыторыяй Краснадарскага края.

Утворана 27 ліпеня 1922 года як Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць на тэрыторыі Майкопскага і Екацярынадарскага аддзелаў Кубана-Чарнаморскай вобласці, 24 жніўня 1922 года Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць была перайменавана ў Адыгейскую (Чаркескую) аўтаномную вобласць. У жніўні 1928 года была перайменавана ў Адыгейскую аўтаномную вобласць, 3 ліпеня 1991 года пераўтворана ў Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Адыгея. 23 сакавіка 1992 года прынята сучасная назва.

Дзяржаўныя мовы: адыгейская і руская.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У складзе рэспублікі 2 гарадскія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх пасёлкаў, 43 сельскія паселішчы, 225 сельскія населеныя пункты (2006).

Гарадскія акругі:

Раёны:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадское насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006).

У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасцей. Па дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, нацыянальны склад рэспублікі быў наступным:

Народ Колькасць, 2002, тыс.[3]
Рускія 288,3 (64,5 %)
Адыгейцы 108,1 (24,2 %)
Армяне 15,3 (3,4 %)
Украінцы 9,1 (2 %)
Курды 3,6
Татары 3,5
Туркі 3,4
Беларусы 1,9
Цыганы 1,8
Грэкі 1,7
Азербайджанцы 1,4
Немцы 1,2
Чачэнцы 1,1
паказаныя народы з колькасцю больш за 1000 чалавек
Урочышча Лага-Накі, Адыгея.

Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аўлах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найбольш кампактна яны размешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага края Косава і Мятохія (Сербія) рэпатрыявала група чаркесаў (каля 200 асоб), расселеную ў Майкопе і новым аўле Мафехабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасці пражывае ў станіцах, хутарах, сёлах і пасёлках.

Рускія жывуць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіягінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах.

Украінцы расселеныя дысперсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асіміляцыі з рускімі.

Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп.

Армяне жывуць кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралетарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп.

Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён).

Грэкі: хутар Гавердаўскі (гарадская акруга «Майкоп»).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра развітымі галінамі прамысловасці: харчовая прамысловасць, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаванне і металаапрацоўка.

Агульная плошча зямельных угоддзяў на канец 1998 года склала 781,4 тыс. гектараў, з іх 244,7 гектараў займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасці складаюць раслінаводства, свінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянная конегадоўля.

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, развіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходства па рацэ Кубань.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]