Рэспубліка Вострава Ружы
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Востраў Ружы афіцыяльна - Рэспубліка Вострава Ружы (па эсперанта — Insulo de la Rozoj, Respubliko de la Insulo de la Rozoj, па англійску - Republic of Rose Island), існаваўшая кароткі час мікрадзяржава на штучнай платформе ў Адрыятычным моры на адлегласці 11 кіламетраў (7 міляў) ад берага італьянскай правінцыі Форлі.
Узнікненне [правіць]
Справа пачалася ў 1964 годзе, калі італьянскі інжынер Джорджыа Роса, атрымаў дазвол на выпрабаванне новай тэхнікі каб пабудаваць вялікую платформу плошчай 400 квадратных метраў у Адрыятыцы, на адлегласці 7 міляў ад італьянскага берага. Гэтую штучную выспу падтрымлівалі 7 моцных калонаў, усталяваных на марскім дне.
Незалежнасць [правіць]
26 чэрвеня 1968 года была абвешчана незалежнасці вострава як самастойнай дзяржваы. Яго афіцыйная назва была эсперантамоўнай, каб падкрэсліць ідэю міжнароднасці. Ружы былі выбраныя з-за імя стваральніка, Джорджыa Роса (прозвішча Rosa перакладаецца з італьянскай мовы як Ружа). Гісторыя пабудовы платформы і яе ўжыванне ў навуковых і турыстычных мэтах вядомы слаба, але здаецца, што там былі рэстаран, начная танцавальная пляцоўка, крама, для продажу сувеніраў, пошта. Магчыма існавала радыёстанцыя друкавалі паштовыя маркі і былі ўласныя грошы. Здаецца, што, нейкія асобы набылі права ўласнасці на выспу.
Знішчэнне вострава [правіць]
Улады Італіі палічылі, што мэты дзяржавы-вострава - збіраць грошы з турыстаў, пазбягаючы падаткаў. Неўзабаве на востраў прыбылі карабінеры і падатковыя інспектары, якія пачалі канраляваць востраў. Пасля гэтага нарада платформы-дзяжавы даслала ўладам Італіі тэлеграму, пратэстуючы супраціў "парушэння яе суверэнітэта і нанясення шкоды мясцоваму турызму шляхам ваеннага ўварвання", але тэлеграма была праігнаравана. Неўзабаве платформа была разбурана.
