Рэспубліка Тэхас
| Рэспубліка Тэхас Republic of Texas |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Мова | англійская (фактычна) | ||||||||
| Валюта | тэхаскі долар | ||||||||
| Плошча | 1.007.935 км² | ||||||||
| Насельніцтва | 70 тыс. (1840) | ||||||||
| Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||||||
| Прэзідэнт | |||||||||
| - 1836 – 1838 | Сэм Х'юстан | ||||||||
| - 1838 – 1841 | Мірабо Ламар | ||||||||
| - 1841 – 1844 | Сэм Х'юстан | ||||||||
| - 1844 – 1846 | Энсан Джонс | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 2 сакавіка 1836 | Набыццё незалежнасці | ||||||||
| - 29 снежня 1845 | Уваход у склад ЗША | ||||||||
| - 19 лютага 1846 | Рэспубліка Тэхас перайменаваная ў штат Тэхас | ||||||||
| Сёння | |||||||||
Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, існаваўшая ў 1836 – 1846 у Паўночнай Амерыцы. У 1835 – 1836 Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 увайшоў у склад ЗША.
Вайна за незалежнасць [правіць]
Прычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.
Вайна пачалася 2 кастрычніка 1835 з сутыкнення тэхаскіх і мексіканскіх войскаў каля горада Гансалес. 10 кастрычніка 1835 капітулюе мексіканскі гарнізон у Галіадзе. 24 кастрычніка паўстанцы асаджваюць гарнізон Бехара, які здаецца 10 снежня пасля падзення Ліпанцітлана і страты сувязі з узбярэжжам.
23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.
2 сакавіка 1836 Тэхас аб'яўляе незалежнасць ад Мексікі, а 21 красавіка войскі Сэма Х'юстана разбіваюць мексіканцаў у бітве пры Сан-Хасінта і захопліваюць у палон прэзідэнта Санта-Ану. 14 мая 1836 ён падпісвае з прадстаўнікамі Тэхаса Веласкскіе дагаворы, якія пакладаюць канец вайне, нягледзячы на тое, што афіцыйна Мексіка не ратыфікавала іх.
Пасляваенны Тэхас [правіць]
У 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х'юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).
Палітычныя асаблівасці [правіць]
Тэхас з'яўляецца адзінай прызнанай краінай, якая ўвайшла ў склад ЗША добраахвотна. Вермонцкая Рэспубліка, якая стала штатам Вермонт, мела аўтаномію, але не была прызнана. Каліфарнійская Рэспубліка і Каралеўства Гаваі былі далучаны да ЗША раней, чым атрымалі статус штата.