Рэтрасексуальнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэтрасексуал)

Рэтрасексуальнасць (лац.: retro — «назад» + лац.: sexualis — «палавы») — характарыстыка паводзін гетэрасексуальнага мужчыны, якія праяўляюцца ці ў значэнні «мужык–рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі, ці інтэлігент з манерамі джэнтльмена і схільнасцю ў адзежы ў духу ранніх 60–х гадоў — маскуліннасць, таксама можа мецца на ўвазе, што мужчына прытрымліваецца паводзін з процілеглым полам як мача, але не звяртаецца да агрэсіўна–дэманстрацыйнай падачы сябе[1].

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Увёў у шырокі ўжытак тэрмін retrosexual як і паняцце метрасексуальнасці[2] — брытанскі журналіст Марк Сімпсан, калумніст такіх вядомых часопісаў і газет як The Times, The Guardian, GQ Style, Vogues Hommes International, The Independent on Sunday і інш. Сімпсан выкарыстоўваў гэты тэрмін, характарызуючы стыль Дэвіда Бэкхэма.

Варта зазначыць, што аўтарам самога слова «рэтрасексуал» Сімпсан не з'яўляецца. У 1994 годзе спявачка Бібі Б'юэл (англ.: Bebe Buell) выпусціла альбом «Retrosexual»; яшчэ ў 90-я гады гэта слова магло насіць гумарыстычнае адценне і выкарыстоўвацца для абазначэння чалавека, які ў апошні раз займаўся каханнем так даўно, што гэта можна аднесці да вобласці паданняў (англ.: It's been so long I've become a retrosexual.[3][4]).

Ужыванне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

У стаўленні да мужчыны тэрмін «рэтрасексуал» можа тлумачыцца дваяк: гэта або «свой хлопец» з суседняга двара, просты «сапраўдны мужык-рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі і дармаедства, або інтэлігентны мужчына з манерамі джэнтльмена і схільнасцю да адзежы ў духу ранніх 60-х гадоў[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Retrosexual // UrbanDictionary.com
  2. Mark Simpson «Here come the mirror men» // The Independent. — Nov 15, 1994. — С. 22.
  3. Retrosexual // Wiktionary: a free-content multilingual dictionary.
  4. Retrosexual // Paul McFedries WordSpy: The Word Lover’s Guid to New Words(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 1 мая 2013.
  5. Retrosexual//Merriam-Webster: an Encyclopedia Britannica Company

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]