Рэфалуваш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэфалуваш
Refaluwasch
Сям'я рэфалуваш (пач. XX ст)
Агульная колькасць 7700
Рэгіёны пражывання Мікранезія
Мова рэфалуваш
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы чуўк, панапеанцы, касрае

Рэфалуваш, або каралінцы (саманазва Refaluwasch) — народ, карэнныя насельнікі ўсходніх Каралінскіх і Паўночных Марыянскіх астравоў. Жывуць таксама ў ЗША і на Гуаме. Колькасць на Паўночных Марыянскіх астравах — 4200 чал., у Федэратыўных Штатах Мікранезіі — 3500 чал.[1]

Продкі рэфалуваш з’явіліся ў Заходняй Мікранезіі каля 2 тысячагоддзяў таму. Іх паходжанне да канца не высветлена. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што яны трапілі ў Мікранезію з Азіі, іншыя — што з Меланезіі, дзе некаторы час складалі адзіную групу перасяленцаў разам з палінезійцамі.

У XIX ст. у сувязі з памяншэннем колькасці чамора на Паўночных Марыянскіх астравах пачалі перасяленне ў гэты рэгіён, дзе зараз складаюць значную частку мікранезійскага насельніцтва.

Традыцыйныя заняткі — лоў рыбы, вырошчвалі таксама тара, какосавую пальму, хлебнае дрэва, садавіну.

Сем’і матрылакальныя, малыя нуклеарныя і вялікія пашыраныя. Традыцыйна захоўвалася вызначальная роля жанчыны ў сям’і.

Родная мова рэфалуваш належыць да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Пісьмовасць складзена ў XIX ст. місіянерамі на аснове лацінкі.

У мінулым спавядалі політэістычную рэлігію. Зараз большасць вернікаў хрысціяне, пераважна каталікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]