Рэфармацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
Christian cross.svg

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Бог Айцец
Ісус Хрыстос
Святы Дух
Тройца
Анёлы
Д'ябал

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Выкупленне
Выратаванне · Уваскрэсенне
Другое прышэсце · Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцтва · Праваслаўе
Пратэстанцызм
Антытрынітарыі

Рэфарма́цыя — рэлігійны і грамадскі рух у XVI ст., які маў за мэту рэформу Каталіцкага Касцёла. Непасрэдным пачаткам Рэфармацыі з'яўляецца выступленне Марціна Лютэра ў 1517 г.

У выніку рэфармацыі з'явіўся новы накірунак у хрысціянстве — пратэстантызм (пратэстанства).

Прычыны і перадумовы Рэфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

У Цэнтральнай Еўропе ўжо ў XIV ст. развіліся перакананні ў неабходнасці рэфармавання Каталіцкага Касцёла. Першыя серыі разломаў і новыя перспектывы паходзілі ад Джона Уікліфа з Оксфардскага універсітэта, а пазней ад Яна Гуса. Каталіцкі Касцёл абодвух іх прызнанаў ератыкамі.

Прычынай Рэфармацыі быў, таксама, упадак аўтарытэту папы рымскага і ўсяго Каталіцкага Касцёла. Да гэтага спрычыніліся: авіньёнская няволя рымскіх папаў, заходняя схізма (папская схізма), нізкі ўзровень адукацыі духавенства, гандаль індульгенцыямі (адпустамі), скіраванасць іерархаў Каталіцкага Касцёла да спраў выключна свецкіх (уладанне землямі, маёмасцю, прыбытак і г.д.). Свой уплыў аказала з'яўленне гуманізму.

Сусветныя саборы, якія адбыліся напярэдадні Рэфармацыі — Канстанскі і Пяты Латэранскі саборы, не займаліся рэформай Каталіцкага Касцёла, патрэба якой была відавочнай.

Выступленне Марціна Лютэра[правіць | правіць зыходнік]

95 тэзісаў Марціна Лютара

Непасрэдным пачаткам Рэфармацыі з'яўляецца выступленне Марціна Лютэра ў 1517 годзе. Марцін Лютэр (14831546) быў манахам з ордэна аўсцінцаў і святаром. Меў ступень доктара тэалогіі і навучаў ва універсітэце ў Вітэнбургу. Уплыў на яго аказаў валюнтарызм В.Окхама і рух дэвоцыо модэрна (devotio moderna). Абураны распаўсюджаннем продажу індульгенцый, ён 31 кастрычніка 1517 г. прыбіў 95 тэзісаў супраць індульгенцый на дзвярах універсітэцкага касцёла, які быў таксама замкавым касцёлам у Вітэнбургу. Гэтыя тэзісы вельмі хутка распаўсюдзіліся па Германіі і знайшлі шмат прыхільнікаў. Гэтаму спрыялі: антыкурыяльныя і антыімператарскія настроі грамадства, замяшальніцтва тэолагаў.

Марцін Лютэр разам з паплечнікамі працягвае развіваць сваю дактрыну. Ён на адным з дыспутаў сцвярджае, што сусветныя саборы могуць памыляцца. Паводле яго, рэлігійнай праўдай з'яўляецца толькі тое, чаму можна навучаць на падставе Святога пісання. Лютэр абараняе навуку Яна Гуса.

15 чэрвеня 1520 г. папа Леон X выдае булу «Exsurge Domine», у якой заклікае Лютэра падпарадкавацца апостальскай сталіцыі, асуджаючы яго навуку, вымагае, каб той выракся яе ў 60-дзённы тэрмін. На гэта Марцін Лютэр адказвае «пісаннямі Рэфармацыі», у якіх развівае сваю навуку.

На Божае Нараджэнне 1520 года Марцін Лютэр публічна спальвае булу «Exsurge Domine». У 1521 г. на сойме ў Вормсе, перад імператарам Карлам V Марцін Лютэр адмаўляецца адрачыся ад сваёй навукі. Асуджаны на выгнанне, ён хаваецца ў замку ў Вітэнбургу і пачынае перакладаць Біблію на нямецкую мову.

Ход Рэфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1521 г. паплечнік Лютэра Меланхтан выдае кнігу «Loci communes rerum theologicarum», якая змяшчае пачатковыя тэалагічныя паняцці паводле ідэй Марціна Лютэра, дагматыку і этыку лютэранства. Асноўныя пункты навучання Рэфармацыі: толькі Святое Пісанне з'яўляцца аўтарытэтам у пытаннях веры і асновай веры (sola scriptura), паміж Богам і чалавекам не можа быць пасрэднікаў — толькі Хрыстос вядзе да Бога (solus Christus), учынкі не ўплываюць на збаўленне, яго чалавек атрымлівае толькі з ласкі Хрыста (sola gratia), збаўленне чалавек атрымлівае толькі праз веру ў Бога (sola fides).

Новыя ідэі пачынаюць выклікаць узброенныя канфлікты: выступленне рыцарства і дробнай шляхты (15221523) і паўстанне сялян (15241525). Марцін Лютэр падтрымлівае бок князёў-феадалаў, што аддаляе ад яго бедную шляхту і сялян. На сойме ў Аўгсбургу ў 1530 годзе было прынята вызнанне веры, якое змяшчала асноўныя ідэі рэфарматараў. Гэтае вызнанне веры было сфармулявана Меланхтанам і атрымала назву Аўгсбурскае. Ужо ў наступным годзе сабраныя ў Шмалькадэне пратэстанскія князі ўтварылі паміж сабой саюз.

  • 1535 — першае выступленне Жана Кальвіна.
  • 1536 — пачатак Рэфармацыі ў Даніі і Нарвегіі. Меланхтан распрацоўвае Вітэнбергскую канкордыю — формулу, якая павінна была сцерці розніцу паміж прыхільнікамі Лютэра і Цвінглі.
  • 1537 — у адказ на планы папы рымскага склікаць сусветны сабор, на якім ён хацеў усіх нямецкіх князёў заклікаць падпарадкавацца Рыму, ствараюцца Шмалькадэнскія артыкулы ў якіх яшчэ раз было пацверджана, што пратэстанты адкідаюць уладу папы, як неадпаведную Святому Пісанню.
  • 1541 — пачатак Рэфармацыі ў Шатландыі.
  • 1555 — у Германіі Аўгсбурскі рэлігійны мір у пэўнай ступені завяршае войны перыяду Рэфармацыі. Быў абвешчаны прынцып — «Cuius regio, eius religio» (з лац. «чыя зямля, таго і рэлігія»). Гэта азначае, што уладары нямецкіх княстваў самі выбіраюць сваё веравызнанне, а іх падданыя вымушаны падпарадкоўвацца іх выбару.
  • 1559 — у Англіі каралеўская ўлада канчаткова прымае на сябе кіраўніцтва царквой у гэтай краіне (англіканства).
  • 1570 — больш дзвюх трэціх нямецкіх земляў прымае пратэстанства.

У Францыі кальвіністаў называлі гугенотамі, іх апазіцыя да каталіцкай большасці насельніцтва лічылася ўладамі небяспечнай, таму яны сутыкнуліся з пераследамі. Агульна вядома забойства многіх гугенотаў у 1572 г., якое атрымала назву Варфаламееўская ноч. Нанскі эдыкт 1598 г. дае вялікія свабоды гугенотам у гэтай краіне.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Гэты новы накірунак хрысціянства запануе ў Прусіі, Курляндыі і прыбалтыйскіх землях, ва ўсёй Скандынавіі. У Нідэрландах і Шатландыі ў форме кальвінізму. Уплывы Цвінглі і Кальвіна сталі моцныя ў Швейцарыі. У Англіі і Паўночнай Ірландыі пераважае англіканства. Адсюль рэфармаваныя хрысціяне распаўсюдзіцца на другім баку Атлантычнага акіяна — у абодвух Амерыках, пераважаючы ў Паўночнай.