Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі (2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шатландыя ў складзе Вялікабрытаніі

Рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі адбыўся 18 верасня 2014 года[1].

Белая кніга прапанаванага закона, якая ўсталявала чатыры магчымыя варыянты галасавання, была апублікавана 30 лістапада 2009 года. 25 лютага 2010 года адбылася публікацыя законапраекта, пасля чаго пачалося грамадскае абмеркаванне тэксту. Праект прадугледжвае наяўнасць двух пытанняў «так-не» на рэферэндуме, якія тычацца далейшай дэвалюцыі і незалежнасці. Шатландская нацыянальная партыя (ШНП), кабінет якой быў створаны ва ўмовах адсутнасці парламенцкай большасці, не змагла забяспечыць падтрымку свайму праекту з боку іншых партый. Перад выбарамі ў Парламент 2011 годзе кіраўніцтва партыі адклікала ініцыятыву. У 2011 годзе, тым не менш, ШНП атрымала большасць і паабяцала правесці рэферэндум у выпадку свайго перавыбрання. 10 студзеня 2012 года Урад абвясціў меркаваны час правядзення рэферэндуму — восень 2014 году.

1 чэрвеня 2012 года было створана палітычнае аб'яднанне «Лепш разам», якое прадстаўляе партыі, іншыя арганізацыі і прыватных асоб, якія выступаюць за галасаванне супраць незалежнасці Шатландыі на чаканым рэферэндуме.

15 кастрычніка 2012 года прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам і першым міністрам рэгіянальнага ўрада Шатландыі Алексам Салмандам падпісана дамова, якая вызначае парадак правядзення рэферэндуму пра незалежнасць Шатландыі ўвосень 2014 году[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэферэндумы аб дэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Прапанова аб дэвалюцыі была вынесена на рэферэндум у 1979 годзе, аднак уладныя паўнамоцтвы паміж Лонданам і Эдынбургам пераразмеркаваны не былі. На карысць дэвалюцыі выказалася большасць, тым не менш, доля, якая падтрымала ідэю, апынулася недастатковай вялікай.[4] Шараговаму парламентарыю ад Лейбарыстаў атрымалася дамагчыся зацвярджэння пункту, паводле якога для прыняцця рашэння дастаткова згоды 40 % усяго электарату.[4] У далейшым (1979—1997) рэформы канстытуцыйнага значэння не праводзіліся. Неўзабаве пасля вяртання брытанскіх сацыял-дэмакратаў да ўлады быў праведзены новы рэферэндум (1997).[5] Гэтым разам воля электарату была выяўлена досыць пераканаўча, выбаршчыкі выказаліся за стварэнне мясцовага парламента і за яго магчымасць рэгуляваць базавую стаўку падаходнага падатку[5].

Права на абранне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўмоў закона 2010 года наступныя катэгорыі асоб маюць права прыняць удзел у рэферэндуме:[6]

  • грамадзяне Вялікабрытаніі, якія пражываюць у Шатландыі;
  • грамадзяне краін Садружнасці, якія пражываюць у Шатландыі;
  • грамадзяне краін ЕС, якія пражываюць у Шатландыі;
  • члены Палаты лордаў, якія пражываюць у Шатландыі;
  • ваенныя Злучанага Каралеўства, зарэгістраваныя як выбаршчыкі ў Шатландыі;
  • служачыя брытанскага Урада, зарэгістраваныя як выбаршчыкі ў Шатландыі.

ШНП прапанавала зменшыць узроставы выбарчы цэнз з 18 да 16 гадоў.[7][6] У студзені 2012 года член шатландскага Парламента ад лейбарыстаў Элэйн Мары прапанавала да абмеркавання пытанне аб наданні выбарчага права шатландцам, якія пражываюць па-за краінай.[8] Урад Шатландыі адхіліў ініцыятыву, бо пры гэтым складанасць правядзення рэферэндуму ўзрасце. Акрамя таго, кабінетам прыведзенае палажэнне Камітэта па правах чалавека ААН, паводле якога рэферэндум, не заснаваны на волі рэзідэнтаў, будзе пастаўлены пад сумнеў іншымі дзяржавамі.[8] У Палаце лордаў баранэсай Сайманс агучана ідэя аб надання выбарчага права ўсім грамадзянам Злучанага Каралеўства, бо вынікі галасавання акажуць уплыў на ўсю краіну ў цэлым.[8] Гэта было адхілена Урадам ЗК. Пры гэтым лорд Уолэс адзначыў, што ўсяго 2 з 11 рэферэндумаў, якія прайшлі ў дзяржаве з 1973 года, прадугледжвалі ўдзел грамадзян з усіх частак краіны[8].

Магчымыя наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дакладу Урада ад 25 лютага 2010 года, калі выбаршчыкі станоўча адкажуць на пытанні ў абодвух выпадках, будуць праведзены «абавязковыя перамовы» паміж кіраўніцтвам Шатландыі і Злучанага Каралеўства. Сцвярджаецца, што тады «шатландскаму і каралеўскаму парламентам трэба падпарадкавацца волі шатландскага народа».[6] Калі будзе ўхвалены першы пункт (дэвалюцыя), а другі (незалежнасць) не пройдзе, тады неабходныя змены будуць укаранёны шляхам парламенцкага акту, урадавых дэкрэтаў ці абодвух нарматыўна-прававых актаў адразу[6].

Галасаванне[правіць | правіць зыходнік]

У Шатландыі было адкрыта 2608 участкаў для галасавання, якія працавалі ад 7 гадзін раніцы да 10 гадзін вечара[9]. Колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў склала 4 мільёны 285 тысяч 323 чалавека[10]. Гэта больш за 97% шатландцаў ва ўзросце больш за 16 гадоў. 789 тысяч з агульнай колькасці выбаршчыкаў выбралі варыянт галасавання па пошце[11], і як паведаміла кіраўнік штаба па падліку Мэры Піткейлі, 80% з іх прыслалі свае бюлэтэні[12]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Як было абвешчана, пасля заканчэння галасавання бюлетэні з Эдынбурга на 113 мікрааўтобусах будуць дастаўлены на арэну «Эмірэйтс» каля Сэлтык Парка, дзе іх падлікам зоймуцца 700 чалавек. Адначасова такая ж працэдура пройдзе ва ўсіх 32 абласцях Шатландыі. Канечныя вынікі былі абвешчаны кіраўніком штаба па падліку галасоў Мэры Піткейлі раніцай 19 верасня 2014 года ў выставачным цэнтры Royal Highland у Інглістоўне, на захадзе ад Эдынбурга. Паводле яе слоў, усяго ў падтрымку незалежнасці прагаласавалі 1617989 шатландцаў (44,7%), супраць - 2001926 (55,3%). Яўка на рэферэндуме склала 84,51%[13]

Зноскі

  1. Scotland to hold independence poll in 2014 – Salmond. BBC (10 студзеня 2012). Праверана 10 January 2012. (англ.)
  2. В Эдинбурге подписано соглашение о проведении референдума о независимости Шотландии (руск.)
  3. Кемерон дал добро на референдум о самоопределении Шотландии (руск.)
  4. а б The 1979 Referendums. BBC News. BBC. Праверана 16 January 2012. (англ.)
  5. а б Scottish Referendum Live – The Results. BBC News. BBC. Праверана 16 January 2012. (англ.)
  6. а б в г Архіўная копія (pdf). www.scotland.gov.uk > Publications > 2010 > February > Scotland's Future: Draft Referendum (Scotland) Bil > PDF 1. Scottish Government (25 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2010. Праверана 25 лютага 2010. (англ.)
  7. Macdonnell, Hamish. 16-year-olds likely to get the vote on Union split. The Times Scotland. London: Times Newspapers Limited (17 верасня 2011). Праверана 18 September 2011. (англ.)
  8. а б в г Scottish independence: SNP dismisses ex-pat voting call. BBC News. BBC (18 студзеня 2012). Праверана 19 January 2012. (англ.)
  9. Шотландия голосует на референдуме о независимости. BBS Russian (18 верасня 2014).(недаступная спасылка)
  10. В Шотландии начался референдум о независимости (18 верасня 2014).
  11. В Шотландии стартовал исторический референдум по вопросу независимости. РИА Новости (18 верасня 2014).
  12. В Шотландии около 80% голосующих досрочно уже прислали свои бюллетени. ІТАР ТАСС (18 верасня 2014).
  13. Противники независимости Шотландии набрали большинство голосов на референдуме Архівавана 20 верасня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]