Рэферэндум у Латвіі (2012)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэферэндум у Латвіі, 2012)
Рэферэндум па законапраекце «Папраўкі да Канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі»
«Вы за прыняцце законапраекта „Папраўкі да Канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі“, якае прадугледжвае ўстанавіць для рускай мовы статус другой дзяржаўнай мовы?»
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
Так 273 347 24.96%
Не 821 722 75.04%
Сапраўдных галасоў 1 095 069 99.65%
Несапраўдных галасоў 3 852 0.35%
Усяго галасоў 1 098 921 100.00%
Яўка 71.18%
Электарат 1 543 786
Вынікі паводле {{{падзел}}}
     За     Супраць

Рэферэндум па законапраекце «Папраўкі да Канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі» (лат.: Tautas nobalsošana par likumprojektu «Grozījumi Latvijas Republikas Satversmē») — рэферэндум, які прайшоў 18 лютага 2012 у Латвіі па праекце паправак у артыкулах 4, 18, 21, 101 і 104 Канстытуцыі, якія зрабілі бы рускую мову другой дзяржаўнай[1][2].

Папраўкі не былі прыняты, паколькі больш 75 % тых, хто прыняў удзел у рэферэндуме прагаласавалі супраць. Папраўкі маглі быць прыняты, калі б за іх прагаласавала як мінімум 771 893 грамадзяніна Латвіі — палова ўсіх грамадзян, якія маюць права голаса (падчас выбараў у 11-ы Сойм — 1 543 786)[3].

Па даных перапісу 2000 года, для 37,5 % жыхароў руская мова з'яўляецца роднай і 81,2 % жыхароў свабодна валодаюць ёю. З 2000 года руская мова ў Латвіі, паводле Закона аб дзяржаўнай мове, мае статус замежнай[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]