Сабах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабах
малайск.: Sabah, negeiri di bawah bayu
джаві:ساب
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Малайзія
Гімн Sabah Tanah Airku
Статус штат Малайзіі
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кота-Кінабалу
Дата ўтварэння 16 верасня 1963
Губернатар Ахмадшах Абдула
галоўны міністр Hj. Musa Bin Hj. Aman
Насельніцтва (2010)
3 206 742 (3-е месца)
Шчыльнасць 43,56 чал./км² (14-е месца)
Плошча 73 619 км²
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 4095 м
Сабах на карце
Сабах, карце
Часавы пояс +8
Абрэвіятура SBH
Код ISO 3166-2 MY-12
Тэлефонны код 087-089
Паштовыя індэксы 88000–91999
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закон Малайзіі 1963 года (дакумент).
Пагадненні, што тычацца Малайзіі на англійскай мове (дакумент).

Сабах (малайск.: Sabah, negeiri di bawah bayu, джаві:سابه; код: SBH) — штат, знаходзіцца ва Усходняй Малайзіі і з'яўляецца другім па велічыні штатам Малайзіі, завецца таксама Negeri di bawah bayu, што азначае «Краіна ніжэй вятроў». Раней, быўшы брытанскай калоніяй, зваўся Брытанскае Паўночнае Барнэа[1][2][3][4], пазней атрымаў статус штата Малайскай федэрацыі[5]. На захадзе мяжуе з іншым малайзійскім штатам на востраве КалімантанСаравакам. На поўдні мае граніцу з Інданезіяй. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кота-Кінабалу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-заходнія берагі Сабаха абмывае шырокае Паўднёва-Кітайскае мора, паўночна-усходнія і паўднёва-усходнія берагі абмываюць невялікія міжастравыя моры — Сулу і Сулавесі. Берагавая лінія Сабаха зрэзана і ўтварае шэраг закрытых плыткіх, зручных для плавання бухт. Сярод іх бухты Бруней — на захадзе, Муруд — на поўначы, Лабук і Дарвел — на ўсходзе. Месцамі берагавая лінія прымае шхерны характар. Ва ўзбярэжжы мораў Сулу і Сулавесі шмат водмеляў, невялікіх астраўкоў і каралавых рыфаў, што абцяжарваюць суднаходства. Найболей значнымі астравамі з'яўляюцца Себатык, які Сабах палавініць з Інданезіяй, а таксама Бангі, Джамбанган, Малавалі, Тымбун-Мата, Бум-Бум.

Амаль уся прастора Сабаха, з выняткам вузкага берагавога беражка, займае невысокае пласкагор'е, што пераходзіць на захадзе ў горны хрыбет Крокер. У паўночнай частцы гэтага хрыбта знаходзіцца найвышэйшая вяршыня Малайзіі і ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі — гара Кінабалу (4 095 м).

Самая працяглая і паўнаводная рака Сабаха — Кінабатанган (560 км). У сваёй верхняй і сярэдняй плыні яна працякае па вузкай даліне, пераразаючы цэнтральную частку пласкагор'я. Кінабатанган, а таксама Сегама, Лабук і Сугут цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць ў мора Сулу. У Паўднёва-Кітайскае мора пускаецца толькі адна больш-менш значная рака — Падас. У раёне дэльты, пры ўпадзенні ў заліў Бруней, ад яе адлучаецца правае рукаво Кліяс, утвараючы нізінную забагненую востраў.

Клімат Сабаха экватарны, увесь час гарачы і вільготны. У горах клімат робіцца больш умераным, а на вялікай вышыні нават халаднаватым. Ападкаў у год вывальваецца ад 3750 мм на раўнінах да 5000 мм у горах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабах быў заняты англічанамі ў 1881 і стаў пратэктаратам. У 1946 была ўтворана брытанская каронная калонія Брытанскае Паўночнае Барнэа, а ў 1963 Сабах увайшоў у склад Малайскай Федэрацыі.

Адміністрацыйнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Штат падзяляецца на 5 раёнаў:

Акруг Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
км²
Насельніцта,
чал. (2006)[6]
1 Заходні бераг Кота-Кінабалу 7 588 954 000
2 Унутраная вобласць Бофарт 18 298 421 000
3 Кудат Кудат 4 623 190 000
4 Сандакан Сандакан 28 205 676 000
5 Тавау Тавау 14 905 757 000

Насельніцтва і этнічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Многія жыхары Сабаха маюць часткова партугальскае паходжанне. Пашыраны імёны Фернанда, Гомес, Радрыгес. Сабахские фестывалі часам напамінаюць бразільскія.

Насельніцтва Сабаха складае каля дзвюх з паловай мільёнаў, афіцыйна прынята вылучаць 32 этнічныя групы. Найбольшая не-тубыльная этнічная група — кітайцы, складае 20 % насельніцтва. З мясцовых этнічных груп найбольшая — кадазан-дусун  (англ.) (каля 25 % насельніцтва); далей ідуць баджа (15 %) і мурут  (англ.) (3 %).

Каля 700 тыс. чалавек на Сабаху — філіпінцы, якія пракраліся сюды за кошт адсутнасці строгага кантролю за іміграцыяй і аховы мяжы. Паколькі мясцовы ўрад не прызнае наяўнасць у Сабаху нелегальных імігрантаў, філіпінцы ўжо ўкараніліся, займаючы працоўныя месцы ў будаванні і беручы ўдзел у камерцыйнай дзейнасці.

Малайская мова — агульная для ўсіх этнічных груп, у Сабаху прыняты сабахскі дыялект, што адрозніваецца інтанацыямі, і падобны па вымаўленні на інданезійскую мову. Шырока пашыраны англійская, кітайская (паўночнакітайская і хаку). Кадазан-дусун, баджа, мурут і малыя народы гавораць на сваіх мовах.

Спрэчка з Філіпінамі[правіць | правіць зыходнік]

Філіпіны прэтэндуюць на ўсю тэрыторыю Сабаха, абяцаную султанам Барнэа султанату Сулу ў 1703 за вайсковую падтрымку

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]