Сабеізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сабеізм — адна з плыняў астралатрыі — зорнага культу, пакланенне зоркам, абагаўленне нябесных свяцілаў. У старажытныя часы сабеізм быў асабліва распаўсюджаны ў Вавілоне і Асірыі, дзе храмы адначасова служылі абсерваторыямі, у Аравіі, Сірыі, Малой Азіі і г.д. Акрамя некаторых нерухомых зорак, прадметам пакланення былі таксама планеты, якім прыпісваўся ўплыў на ўсё зямное, на прыроду і людзей. Магія, прадказанні і гараскопы, якія рабіліся па астралагічных правілах, знаходзяцца ў сувязі з сабеізмам. Назва сабеізм была пакінута навукай, як заснаваная на змяшэнні рэлігіі сабеяў з рэлігіяй сабіяў. У позняй антычнасці і ў часы Багдадскага халіфата цэнтрам сабеізму быў г. Харан.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]