Сабор Сан-Джорджа Маджорэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 45°25′45.44″ пн. ш. 12°20′35.51″ у. д. / 45.429289° пн. ш. 12.343197° у. д. (G) (O) (Я)

Від на востраў і аднайменны сабор Сан-Джорджа

Сабор Сан-Джорджа Маджорэ (італ.: San Giorgio Maggiore) — сабор у Венецыі, на востраве Сан-Джорджа Маджорэ. Збудаваны паміж 1566 і 1610 гадамі. Архітэктар — Андрэа Паладзіа; пасля смерці майстра храм дабудоўваў яго вучань Скамоцы.

Інтэр'ер сабора
(від на галоўны алтар)
Інтэр'ер сабора

Сабор мае тры нефа, у якіх размешчана 6 капэл. Дзве капэлы таксама маюцца ў трансэпце. Галоўны алтар выкананы італьянскім скульптарам Джыралама Кампаньяй і ўпрыгожаны фігурай Хрыста, які стаіць на шары, які падтрымліваецца чатырма евангелістамі.

Званіца ўяўляе сабою квадратную цагляную вежу. Пабудавана ў 1791 годзе на месцы старой, якая абрынулася.

У 1800 годзе ў саборы каранаваўся Пій VII, абраны Папам Рымскім на канклаве, які праходзіў у Венецыі.

У 1808 годзе размешчаны на востраве манастыр, уключаючы сабор, быў зачынены Напалеонам Банапартам. Будынкі былі пераўтвораны ў казармы і зменены да непазнавальнасці. У 1951 годзе манастыр быў набыты графам Выторыё Чыні і адрэстаўраваны.

У саборы знаходзяцца «Тайная вячэра», «Уваскрэсенне Хрыста са святым Андрэем і членамі сям'і Маразіні» і шэраг іншых палотнаў працы Цінтарэта.

У саборы таксама знаходзіцца надмагільны помнік дожа Даменіка Мікеля, збудаваны ў 1640 годзе Бальтазарам Лангенай наўзамен разбуранага.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hartt, Frederick; David G. Wilkins (2006). History of Italian Renaissance Art. Upper Saddle River: Pearson Prentice Hall. 
  • Guida d’Italia del Touring Club Italiano – Venezia. 3° ed. ISBN 978-88-365-4347-2
  • S. Vianello (a cura di) Le chiese di Venezia. Electa, 1993 ISBN 88-435-4048-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]