Сабор Святога Віта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянскі сабор
Сабор Святога Віта
чэшск.: Katedrála svatého Víta
Сучасны выгляд
Сучасны выгляд
Каардынаты: 50°05′27″ пн. ш. 14°24′03″ у. д. / 50.090833° пн. ш. 14.400833° у. д. (G) (O) (Я)50°05′27″ пн. ш. 14°24′03″ у. д. / 50.090833° пн. ш. 14.400833° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Чэхія
Горад Прага
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пражская епархія 
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль готыка, неаготыка
Аўтар праекта Маціяс з Араса, Петэр Парлер, Ёзэф Кранер, Ёзэф Мокер, Каміл Гілберт.
Будаўнік Маціяс з Араса; Петэр, Вензел і Ёханс Парлеры; Майстар Петрылк і інш.
Заснавальнік архібіскуп Эрнэст з Пардубіцэ і Карл IV
Дата заснавання 925
Будаўніцтва 13441929 гады
Стан Дзеючы сабор
Сайт Афіцыйны сайт

Сабо́р Свято́га Ві́та (чэшск.: Katedrála svatého Víta, поўная назва: кафедральны сабор св. Віта, Вацлава і Войцеха, Víta, Václava a Vojtěcha) — гатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.

Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню[1], з'яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера[2].

У прыдзелах сабора пахаваны чэшскія каралі і архібіскупы Прагі, там жа захоўваюцца каранацыйныя рэгаліі сярэдневяковай Чэхіі.

Сабор знаходзіцца ў Пражскім Градзе, і з'яўляецца яго неад'емнаю часткай. На працягу многіх гадоў храм з вежай-званіцай заставаўся самым высокім збудаваннем Прагі[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Характарыстыка архітэктурнага стылю[правіць | правіць зыходнік]

План сабора

Пражскі сабор святога Віта будавалі з сярэдзіны XIII стагоддзя на працягу амаль 6-ці стагоддзяў, такім чынам, па архітэктурнаму стылю ён з'яўляецца адначасова і гатычным, і неагатычным.

Агульныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Заходні фасад

Сабор Святога Віта з'яўляецца трохнефнай базілікай. Даўжыня галоўнага нефа сабора складае 124 метры, а вышыня — 34 метры, вышыня ж Вялікай (паўднёвай) вежы — 96,5 метраў. На заходнім баку ўзвышаліся дзве 82-метровыя неагатычныя каменныя вежы з 10-метровым круглым акном у выглядзе разеты паміж імі[3].

Тры партала кафедральнага сабора багата аздоблены скульптурамі, каменнымі і бронзавымі барэльефамі.

Сабор грандыёзны. Звонку ён упрыгожаны гатычнымі вежкамі і арнаментам. Над бакавым уваходам — адзіная ў Чэхіі мазаіка, якая паказвае Страшны Суд, — апошні суд Хрыста над душамі памерлых. Як вобразна выказаўся В.Э. Мандэльштам, шпіль сабора раніць вострай іголкай тугія грудзі неба. Верніка ўнутры сабора адразу ж ахоплівае асаблівае святло. Гэта дасягаецца не толькі за кошт вітражоў — каляровага шкла з карцінамі біблейскіх сюжэтаў. Галоўная канструктыўная асаблівасць, якая стварае адчуванне чагосьці незямнога, — велізарная вышыня памяшкання і размешчаныя на ўзроўні другога яруса вялікія вокны. Дзякуючы гэтаму сабор прасякнуты верхнім святлом, яго велізарная ўнутраная прастора здаецца адзінай і лёгкай. Гатычныя аркі дадаткова падкрэсліваюць накіраванасць ўвысь. Алтар не з'яўляецца крайнім усходнім памяшканнем сабора. Яго ўпрыгожваюць маленькія адгароджаныя дзвюма сценамі адзін ад аднаго памяшканні для індывідуальнай малітвы — капэлы. У іх стаяць надмагіллі некаторых чэшскіх кіраўнікоў. Капэлы ўпрыгожаны фрэскамі. Збоку, за цяжкімі дубовымі дзвярамі, знаходзіцца капэла святога Вацлава, аб якой распавядалася раней. Асаблівая пышнасць яе афармлення заклікана падкрэсліць значэнне нябеснага заступніка Чэхіі. Статуя св. Вацлава, якая знаходзіцца ў капэле, адна з найлепшых у чэшскай скульптуры.

Яе стваральнік Петэр Парлер адлюстраваў святога ў выглядзе маладога рыцара з дзідай і шчытом, на якім змешчаны чэшскі герб — арліца. Скульптура адрозніваецца простым, завершаным сілуэтам і высакароднасцю фігуры, што перададзена лёгкім нахілам галавы. Уражваючы кантраст буйных плоскасцей і дэталей, прапрацаваных вельмі тонка, складае асаблівасць мастацкай манеры школы Парлера. Тып рыцара-абаронцы ў гэтай скульптуры некалькі прыручаны і адначасова апаэтызаваны. Гэтыя якасці пасля стануць асабліва характэрнымі для чэшскага выяўленчага мастацтва. Парлер стварыў незвычайную архітэктуру капэлы. Квадратная ў плане, яна перакрыта зоркападобным скляпеннем. Унутры сабора кубічная форма капэлы звяртае на сябе ўвагу вялікімі плоскасцямі сцен. Масіўныя дзверы даюць зразумець, што за імі схаваны каштоўныя духоўныя і матэрыяльныя скарбы сабора. У аснове архітэктурнай ідэі капэлы св. Вацлава ляжыць ўяўленне аб ідэальным хрысціянскім горадзе-новым Іерусаліме. Ён квадратны ў плане, абнесены крапаснымі сценамі з варотамі, пакрытымі каштоўнымі камянямі, ён увесь ззяе. Каляровыя камяні на сценах капэлы таксама ствараюць ззянне, надаючы інтэр'еру з магілай святога містычнае і ў той жа час цёплае адценне.

Парлер і яго майстэрня ўдзельнічалі ў будаўніцтве многіх храмаў у Празе і ў правінцыі. Ён стварыў і найбуйнейшыя свецкія пабудовы Прагі, у прыватнасці каменны мост цераз раку Влтава, які сваім тэхнічным рашэннем, незвычайным маштабам і мастацкім афармленнем здзівіў усю Еўропу. Шаснаццаццю паўкруглымі аркамі злучае ён дзве часткі горада. Адна з веж упрыгожана складанай скульптурнай кампазіцыяй, якая адлюстроўвае манархаў Карла IV і яго сына Вацлава IV на троне.

Фасады[правіць | правіць зыходнік]

Ясна адрозніваюцца дзве часткі сабора — старая ўсходняя (XIVXV), і новая заходняя частка сабора (другая палова XIX — пачатак XX)[4].

  • Галоўны фасад (заходні)

Заходні фасад у неагатычным стылі з дзвюма 82 мятровымі вежамі ўпрыгожваюць 14 статуй святых і бюсты сучасных будаўнікоў сабора пад створанай у 1921 годзе Францішкам Кіселай велізарнай каменнай разетай «Стварэнне свету»[5]. Партал упрыгожаны бронзавымі дзвярамі, якія ілюструюць гісторыю будаўніцтва сабора[6].

PragueCathedral05.jpg
Praha, Katedrála, Hlavní vchod 01.jpg
St.Vitus kathedraal.jpg
Разета на заходнім фасадзе Галоўны ўваход Дэталь партала
  • Паўночны фасад
  • Паўднёвы фасад

Паўднёвы фасад сабора, дабудаваны ў 1929 годзе, з яго Вялікай вежай і Залатой брамай звернуты ў трэці двор Пражскага Града[7].

Залатая брама[правіць | правіць зыходнік]

Скляпенне Залатой брамы
Залатая брама
Мазаіка «Укрыжаванне»
Дэкаратыўныя элеметы рашоткі

Залатая брама (чэшск.: Zlatá brána), якая вядзе ў папярочны неф, размешчана паміж капэлай Святога Вацлава і званіцай. Брама з'яўляюцца парадным уваходам у сабор[3]. Брама ўяўляе сабою элегантную трайную арку ў гатычным стылі, спраектаваную Петэрам Парлерам у 1368 годзе[8]. Скляпенні яе цвінтара незвычайна складаныя, выкарыстаны свабодныя нервюры, спушчаныя да сярэдняга слупа партала[7][9].

За мазаікай знаходзіцца скарбніца каранацыйных рэгалій (Каронная камера), якую асвятляюць два маленькія акны над бакавымі скляпеннямі аркады[6].

У табінаклі сярэдняй калоны брамы раней стаяла статуя Дзевы Марыі, з Карлам IV і Елізаветай Памеранскай, якія моляцца, па баках, а таксама суправаджальнымі фігурамі[7].

Сцены ўнутры брамы ўпрыгожаны мазаікамі «Адам і Ева» (1939)[10] і «Укрыжаванне» (1945), створанымі M. Foesterová[Удакладніць!] па эскізах Карэла Сволінскага(руск.) бел.[11]. Захаваліся таксама выявы фенікса і пелікана — сімвалаў Хрыста[7].

Брама зачыняецца бронзавай рашоткай з алегарычнымі кампазіцыямі на задыякальныя тэмы[12].

Мазаіка «Страшны суд»[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавую пярэднюю сцяну Залатой брамы ўпрыгожвае мазаіка «Страшны суд», створаная ў 13711372 гадах італьянскімі майстрамі па загаду Карла IV, па вяртанні таго з Рыма пасля каранацыі чацвёртай жонкі Елізаветы Памеранскай[7]. Падчас працы выкарысталі каля мільёна шкляных фрагментаў больш чым 33 адценняў. Кампазіцыйна мазаіка аддалена нагадвае «Страшны суд» Джота ў капэле Скравеньі(руск.) бел. ў Падуі, але ў ёй ярка прадстаўлены элементы выяўленчай традыцыі Чэхіі[7].

З левага боку на мазаіцы адлюстраваны праведнікі, якіх анёлы ўзносяць на нябёсы, з правага — грэшнікі, якіх дэманы сцягваюць у пекла. Па цэнтры выяўлена мандорла з Хрыстом, якую нясуць ангелы з прыладамі пакутніцкай смерці — Arma Christi(англ.) бел., і шэсць чэшскіх святых, якія моляцца за каралеўстваСв. Пракоп, Св. Зігмунд, Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Людміла і Св. Адальберт. Па баках постаці Дзевы Марыі і Яна Хрысціцеля. Хрыстос Суддзя, акружаны на мазаіцы прамянямі святла на фоне вясёлкі — сімвала надзеі і прымірэння, паказвае на свае раны на руках, ступнях і правым боку[7]. Ніжэй за ўсіх на мазаіцы адлюстрованы ўкленчаныя Карл IV са сваёй чацвёртай жонкай Елізаветай Памеранскай. Фон зроблены з пазалочаных кубікаў шкла, фігуры — з рознакаляровых каменьчыкаў. Усе каменьчыкі былі адмыслова вывастраны ў Венецыі. Мазаіка лічыцца самай вялікай і самай старой вонкавай мазаікай на поўнач ад Альпаў і самай старой захаванай мазаікай увогуле ў Чэхіі[8][9][13].

Пасярэдзіне ўверсе арыгінальна далучаны дадатак мазаікі — Спас Нерукатворны. Ён адсылае да адбітка твару змучанага Хрыста на полазе, які яму на шляху на Галгофу падала Св. Вераніка[7].

Адзін з найбуйнейшых даследчыкаў і знаўцаў венецыянскага жывапісу Радольфа Палукіні прыпісаў аўтарства мазаікі італьянскаму мастаку Нікола Семітэкола(руск.) бел.. Ён лічыў, што Нікола з'яўляецца аўтарам эскізаў мазаікі, выкананай італьянскімі майстрамі па заказу Карла IV. Цікава, што чэшская легенда звязвае з гэтымі мазаікамі паходжанне знакамітага багемскага шкла; паводле легенды, багемскае шкло з'явілася як працяг развіцця тэхналогіі вытворчасці мазаічнай смальты, завезенай у гэтыя краі італьянскімі майстрамі, бо хімічныя інгрэдыенты для вырабу шкла супадаюць з тымі, якія выкарыстоўвалі венецыянскія мазаічысты[14].

У выніку ўздзеяння навакольнага асяроддзя і пагодных умоў, на паверхні мазаікі сталі праступаць алкалоідныя солі, фарбы пацямнелі — выява неўзабаве стала практычна нераспазнавальнай. Ужо ў Сярэднявечча, а потым яшчэ некалькі разоў на працягу XVIII і XIX стагоддзяў, мазаіку прыходзілася чысціць і рэстаўраваць. Апошняя рэстаўрацыя адбылась ў 2005 годзе, яна часткова вырашыла праблему і вярнула першапачатковы бляск[9][15].

Katedrala sv Vita Praha mozaika Karel.jpg
Goldene Pforte - Mosaik Jüngstes Gericht 2.jpg
Cathedrale Saint-Guy Prague facade sud mosaique Jugement dernier.jpg
Goldene Pforte - Mosaik Jüngstes Gericht 3.jpg
Katedrala sv Vita Praha mozaika Alzbeta.jpg
Карл IV Праведнікі Агульны выгляд Грэшнікі Елізавета Памеранская

Вялікая вежа[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая вежа і залатая брама

Дамінантнай паўднёвага фасада з'яўляецца Вялікая паўднёвая вежа (чэшск.: Velká jižní věž). Асноўная частка вежы (да 58 метраў) створана ў гатычным стылі, завяршаецца рэнесанснай пляцоўкай і барочным купалам у выглядзе цыбуліны. Петэр Парлер пачаў будаўніцтва вежы ў 1396 годзе, і працягваў будаўніцтва аж да сваёй смерці ў 1406 годзе[16]. Яго сыны Ян і Вацлаў прадоўжылі яго справу[9].

Па загаду Уладзіслава Ягелона ў вежы была збудавана ў стылі позняй готыкі каралеўская малельня, аздабленне якой было завершана ў 1480-х гадах[4].

Вось вежы тройчы заламана ў розных кірунках, а ўся канструкцыя стварае ўражанне незвычайнай лёгкасці, дзякуючы рабрыстай сетцы — тэхнічнаму цуду свайго часу. У Вялікую вежу змешчаны таксама рэнесансныя гадзіннікі, якія адносяцца да канца XVI стагоддзя, пад манаграмай Рудольфа II знаходзіцца акно[6], ўпрыгожанае падоранай ім пазалочанай аконнай рашоткай работы Георга Шмітгамера (1568-73)[7], за якой хаваецца найбуйнейшы звон у Чэхіі «Зікмунд». Пад акном пасярэдзіне размешчаны старажытны герб Пржэмыславічаў — арліца, справа — чэшскі леў, злева — герб Пражскага архібіскупства[7].

Барочны дах вежы

У 1564 годзе Баніфацый Вольмут, найбуйнейшы архітэктар таго перыяду, пабудаваў галерэю вежы і купал у стылі рэнесансу[3].

Сабор Св. Віта, Антанін Славічэк, 1909
Большы гадзіннік
Меншы гадзіннік і манаграма Рудольфа II

Канчатковы выгляд, пасля ўсіх пажараў і ваенных разбурэнняў, вежа набыла ў 1770 годзе, калі венскі прыдворны архітэктар Нікалаус фон Пакасі ўвянчаў яе барочным купалам. На вяршыні якога стаіць трохмятровы пазалочаны флюгер — Чэшскі леў[3][17].

Адна з легенд пра Вялікую вежу кажа, што адзін прарок прадрок чэшскаму каралю Вацлаву IV смерць перад званіцай. Кароль так баяўся, што загадаў разбурыць яе. Аднак як толькі знеслі першы паверх, у Празе ўспыхнуў рух гусітаў. Раззлаваны кароль неўзабаве памёр ад сардэчнага прыступу[16].

Наведвальнікаў пускаюць у вежу толькі ў добрае надвор'е[16]. Вышыня назіральнай пляцоўкі — каля 60 метраў, да яе вядзе каменная лесвіца з 287 прыступкамі[18]. Раней на ёй служыў вяшчальнік, у абавязкі якога ў мірны час уваходзіла сачыць за пажарнай бяспекай. Калі ён заўважаў полымя ў горадзе, то падымаў чырвоны сцяг ці распальваў чырвоны ліхтар у кірунку, дзе гарэла, колькасць удараў Зікмунда ўдакладняла размяшчэнне падпаленага квартала, а вяшчальнік спускаў з вежы пісьмовае паведамленне ў бляшаным банцы[17].

Гадзіннікі[правіць | правіць зыходнік]

На трэцім паверсе вежы размешчаны гадзіннікавы механізм. Цяперашні механізм і цыферблаты існуюць пасля рэстаўрацыі ў 1730 годзе. На кожным боку вежы па два цыферблата, большы з якіх, дыяметрам больш за 4 метры, паказвае гадзіны, меншы — чвэрці. Надпіс AD MDXCI CR нагадвае, што гадзіннікі з'явіліся Anno Domini 1591, калі кіраваў Caesar Rudolfus[17].

Зікмунд[правіць | правіць зыходнік]

Звон «Зікмунд»
Пазалочаная аконная рашотка

Звон «Зікмунд»(чэшск.) бел., які важыць 16,5 т., мае ў вышыню 203 см, а найбольшы дыяметр складае 256 см[19], з'яўляецца найбуйнейшым у Чэхіі. Першы звон з такім імем расплавіўся і абрынуўся падчас пажару на Градзе ў 1541 годзе. Цяперашні Зікмунд быў адліты ў 1549 годзе з матэрыялу першага збройнікам і звонавым майстрам Томашам Ярашам(чэшск.) бел., які жыў і працаваў у Парахавой Вежы Мігулка(чэшск.) бел. (чэшск.: Mihulka)[9][17].

Рэльеф з укленчанымі Фердынандам I і Ганнай Ягелонкай

Звон багата ўпрыгожаны рэльефамі па эскізах Дзюрэра на тэмы Найсвяцейшай Тройцы і Дабравешчання Дзевы Марыі. Томаш Яраш быў вымушаны максімальна спрасціць эскізы, каб адліць іх у звонавай бронзе. Майстар акцэнтаваў цэнтральныя фігуры: прыбраў шэраг найбліжэйшых фігур у Найсвяцейшай Тройцы, звярнуўшы ўвагу на Бога-Айца, які трымае на руках цела Хрыста. Трэці рэльеф — гэта Распяцце з укленчанымі імператарам Фердынандам I і яго жонкай Ганнай Ягелонкай. Надпіс на паверхні звана абвяшчае, што але быў адліты «у гонар і ў славу Бога ўсемагутнага і найдабрэйшага, Дзевы Марыі, якая нарадзіла Бога, і святых Віта, Вацлава, Войцеха, Зікмунда, Пракопа і Людмілы, заступнікаў касцёла пражскага». Але фігуры чэшскіх заступнікаў, у гонар якіх асвечаны звон, выкананы даволі проста. На фрызе звана адліта забойства немаўлят, а паверхня упрыгожана адбіткамі 25 медалёў. Багатае скульптурнае ўпрыгожванне адмоўна паўплывала на чысціню гуку[17].

Звон размешчаны на першым паверсе вежы, да якого вядуць 94 прыступкі[17].

Існуе легенда, што ніхто не мог падняць велічэзны звон на вежу — самыя тоўстыя ланцугі і ліны рваліся ад яго вагі. Але аднойчы старэйшая дачка караля спытала дазволу падняць звон. Кароль здзівіўся, але дазволіў. Прынцэса тут жа прыступіла да пабудовы нейкага складанага механізма, канструкцыю якога не змог зразумець ні адзін вучоны. Пасля гэтага прынцэса саткала шаўковую ліну (па іншай версіі з уласных валасоў[16]), з дапамогай якога яна збіралася падняць цяжкі груз. Калі падрыхтоўка была завершана, прынцэса падышла да сваёй прылады і пачала рухаць рычагі. Ліна нацягнулася, і звон стаў павольна паднімацца ўгару. Хутка велічэзны звон убачылі ў лясах на вежы, дзе яго асцярожна размясцілі рабочыя. Уся Прага багаслаўляла прынцэсу, калі над горадам раздаліся велічныя гукі звана-цуда. Прынцэса загадала механізм разабраць і сваімі рукамі яго знішчыла, каб пра яго больш не ўспаміналі[16][20].

Паводле іншай легенды, калі ў «Зікмунда» адрываецца «язык» — з краінай здарыцца вялікая бяда. За ўвесь час язык адрываўся некалькі разоў, у апошні раз гэта здарылася ў жніўні 2002 года, як раз за некалькі тыдняў да катастрафічный паводкі ў Чэхіі[16][21]. Язык звана, які меў даўжыню 2,5 метра, зламаўся а 18 гадзіне вечара падчас урачыстага набажэнства, прабіў пол, і спыніўся паверхам ніжэй. Спецыялісты выявілі загану, якая ўзнікла яшчэ падчас вырабу языка[11].

Іншыя званы[правіць | правіць зыходнік]

звон «Вацлаў»

Акрамя Зікмунда на Паўднёвай вежы размешчаны яшчэ 3 званы: Вацлаў, Ян Хрысціцель і Ёзэф — усе яны істотна меншыя за Зікмунда[22]. Другі па велічыні звон сабора «Вацлаў»(чэшск.) бел. у дыяметры складае 1,77 метра, і мае вышыню 1,3 метра. Асабліва цікавы звон «Ян Хрысціцель», адліты ў 1546 годзе, 1,58 м у дыяметры, 1,28 м вышынёй. Гэты цудоўны ў музычных, мастацкіх і акустычных адносінах звон завуць таксама «Рэквіял», ён упрыгожаны выявамі Св. Зікмунда і Св. Войцеха. Рэквіял раней званіў аб смерці чэшскага караля[17].

Астатнія званы: «Марыя», «Ісус» і найбуйнейшы з іх — «Дамінік», — былі страчаны падчас Першай сусветнай вайны. Паводле слоў архібіскупа пражскага Дамініка Дукі, аднаўленне «Дамініка»(чэшск.) бел. абыйдзецца ў суму каля 1,06 млн, «Марыі»(чэшск.) бел. — 262 тысячы, а «Ісуса»(чэшск.) бел. да 178 тысяч чэшскіх крон. Расходы па вырабу званоў будуць пакрыты горадам, кіраваннем Пражскага града і ўніверсітэтам ČVUT. Устаноўку, кошт якой ацэньваецца ў 96 тысяч чэшскіх крон, відаць аплаціць архібіскупства[23][24].

Легенды сцвяржаюць, што, калі памёр імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV, пачалі званіць усе званы на вежы, а затым да іх далучыліся ўсе астатнія званы Прагі[16].

Параўнальная табліца званоў[25][26]
Назва Звонавы майстар Адліты ў Вага,
кг
Найбольшы дыяметр,
см
Галоўны тон
Ян Хрысціцель Станіслаў 1546 3500 157 dis1
Ёзэф Марцін Хілігер 1602 350 81
Вацлаў Ондржэй Пражскі 1542 4500 177 C1
Зікмунд Томаш Яраш 1549 13500 256 g0
Рэквіял Станіслаў 1737 58 48

Унутранае ўбранне[правіць | правіць зыходнік]

Унутры храма — від на скляпенні галоўнага нефа

Унутры сабор святога Віта ўражвае велічнай панарамай: неагатычны архітэктурны стыль у цэнтральным нефе з рабрыстым сеткаватым скляпеннем вышынёй 33,5 метра амаль незаўважна пераходзіць у раёне хораў у сярэдневяковую частку, прасякнутую цёплым святлом вітражных спічастых аканіц.

Вакол хораў і за алтаром ёсць авальны праход з радам капэл (прытвораў). Усяго ў храме (яго асноўнай прасторы) 19 прытвораў — святой Людмілы, Труны Гасподняй, Святога Крыжа, Святавацлаўская капэла, Яна Непамуцкага, Дзевы Марыі, святой Ганны, Марыі Магдалены і іншыя.

Трохнефная прастора сабора з 28 велічнымі калонамі умоўна падзяляе па вертыкалі на дзве сферы, зямную і нябесную, трыфорыум (галерэя-балкон), якая праходзіць праз увесь храмавы перыметр — на ім размешчаны бюсты заснавальнікаў і першых будаўнікоў сабора: чэшскіх каралёў і каралеў, пражскіх архібіскупаў і архітэктараў.

Капэлы[правіць | правіць зыходнік]

Схема размяшчэння капэл з пазначэннем лічбамі

Пералік ідзе ад капэлы Cв. Людмілы справа ад галоўнага ўваходу, далей уздоўж паўднёвай сцяны, вянка капэл ў алтарнай частцы, і, нарэшце, уздоўж паўночнай[4]:

1. капэла Cв. Людмілы (Хрышчэння)

2. капэла Труны Гасподняй

3. капэла Тунаўская

4. капэла Газмбурская(чэшск.) бел. (уваход у Вялікую вежу)

5. капэла Св. Вацлава

Статуя Св. Вацлава
Капэла Св. Вацлава
Археалагічныя напластаванні пад капэлай Св. Вацлава

Капэла мае квадратную форму і адрозніваецца ад іншых сваёй велічынёй. Яна некалькі адхіляецца ад вызначанай паслядоўнасці, у якой выбудоўваліся іншыя капэлы ў хоры храма, як бы «рассоўвае» фасад і ўкліньваецца ў трансепт[27]. Капэла пабудавана на тым месцы, дзе калісьці знаходзілася вацлаўская капэла старой ратонды Св. Віта[4].

У капэлу з поўначы вядуць масіўныя дзверы, ручка якіх мае форму львінай галавы. Па легендзе, менавіта за гэту дзвярную ручку ў храме ў Стара-Боляславе(чэшск.) бел.[28] ўхапіўся святы Вацлаў, калі быў забіты сваім братам у 935 годзе. На самай справе сучасная ручка толькі копія старой, створаная ў раманскім стылі ў 1373 годзе[7]. Ніжнюю частку сцяны пад магутным карнізам ўпрыгожваюць 1345 паўкаштоўных камянёў: ліловыя аметысты, чырвоныя яспісы і зялёныя халцэдоны[4].

Сама грабніца Св. Вацлава знаходзіцца ў паўднёвай апсідзе храма з часу перанясення мошчаў святога з горада Стара-Боляслаў(чэшск.) бел. братазабойцам Баляславам I, які раскайваўся ў сваiм учынку[7].

Уздоўж задняй сцяны лесвіца вядзе ў храмавую скарбніцу[29].

6. капэла Cв. Ондржэя (Марцініцкая, першапачаткова Св. Антаніна і Св. Сільвестра)

7. капэла Cв. Крыжа (Св. Сымона і Юды)

Міланскі крыж ў капэле Cв. Крыжа

Левую ўсходнюю сцяну капэлы ўзвёў Маціяс з Араса, іншыя сцены і скляпенні стварыў Петэр Парлер. Планіроўкі абодвух майстроў прыкметна адрозніваюцца, так, напрыклад, Маціяс з Араса першапачаткова заклаў капэлу як многавугольную, але Петэрам Парлерам яна была дабудавана прамавугольнай[4].

На сцяне захаваліся рэшткі роспісу канца XIV стагоддзя. Над алтаром, створаным у пачатку XVIII стагоддзя, вісіць т. зв. Міланскі крыж з кедравага дрэва — твор італьянскіх майстроў XV стагоддзя[4].

Мармуровая дошка ў поле пад паўднёвай сцяной нагадвае пра магілу чэшскага караля Рудольфа I. У 1870 годзе у яго магіле былі знойдзены пахавальныя рэгаліі з пазалочанага серабра. Зараз Рудольф I пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў падзямеллі, уваход у якое знаходзіцца менавіта ў гэтай капэле[4].

У памяшканні капэлы, куды адначасова можа патрапіць толькі 45 наведвальнікаў, з 1961 па 1990 гады захоўваўся самы вялікі храмавы скарб Чэхіі. З меркаванняў бяспекі скарб быў зноў перамешчаны на захаванне ў скарбніцу, створаную архітэктарам Камілам Гілбертам у пачатку XX стагоддзя. У канцы 2011 года частку скарба ізноў пачалі экспанаваць у капэле Cв. Крыжа[30].

8. капэла Cв. Марыі Магдалены (Найсвяцейшага сэрца Гасподняга, ці Вальдштэйнская)

9. капэла Cв. Яна Немапуцкага, Эрхарда і Атыліі (Влашымская, Cв. Войцеха)

10. капэла Cв. Мошчаў (Саксонская, Штэрнбергская) з магілай Пржэмысла Отакара II

11. капэла Найсвяцейшай Тройцы і Дзевы Марыі (Імператарская, Крыжовая, Св. Людмілы, Беркаў з Дубы), магіла Спытыгнева II і Бржэціслава I.

12. капэла Cв. Яна Хрысціцеля (Арнашта з Пардубіц, ці Св. Антаніна Пустэльніка)

13. капэла архібіскупская (Пернштэйнская, Cв. Агаты)

14. капэла Cв. Ганны (Носціцкая)

15. капэла Cв. Міхаіла (старая рызніца)

16. капэла Cв. Зігмунда (Чэрнінская)

17. капэла Харавая

18. новая рызніца

19. новая архібіскупская капэла

20. капэла Шварцэнбергская

21. капэла Св. Анежкі Чэшскай

Скарбніца[правіць | правіць зыходнік]

Храмавы скарб[правіць | правіць зыходнік]

Храмавы скарб складае толькі частку начыння і ўбрання сабора. У XIX і пачатку XX стагоддзя біскуп Антоній Подлага склаў вопіс прадметаў і сабраў разам самыя каштоўныя рэліквіі, якія былі перанесены ў скарбніцу Гілберта[30].

Большая частка экспанатаў адносіцца да эпохі кіравання імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і чэшскага караля Карла IV. З XIX стагоддзя аж да 1950 года храмавы скарб выстаўляўся непасрэдна ў храме ў Гілбертавай скарбніцы. У 1961 годзе калекцыю перанеслі ў капэлу Святога Крыжа. У скарбніцу рэліквіі вярнуліся на захоўванне ў 1990 годзе з меркаванняў бяспекі[30].

Некаторыя прадметы калекцыі знаходзяцца ў экспазіцыях Нацыянальнай галерэі, Пражскага Граду (напрыклад, даспехі Святога Вацлава), манастыра Святой Агнэсы[30].

Храмавы скарб сабора святога Віта з'яўляецца найстарэйшым і найбуйнейшым ў Чэхіі. Гісторыя яго звязана са з'яўленнем першай святыні, дзе ў каштоўнай пазалочанай скрыначцы, якая сваёй формай нагадвае чалавечую руку і упрыгожана камеямі, была выстаўлена нятленная лапатка Св. Віта, падораная князю Вацлаву нямецкім каралём Генрыхам I Птушкаловам[30].

У 939 годзе ў ратондзе Св. Віта былі пахаваны рэшткі Св. Вацлава, забітага ў 935 годзе ў Стара-Болеславе. Сюды былі змешчаны таксама прадметы, якія нагадваюць пра заснавальніка ратонды — меч, дзіда, шлем і латы Вацлава[30].

Найстаражытнейшы захаваны інвентарны спіс 1069 года сведчыць, што частку рэліквій, святых мошчаў, атрыманых у дар ад Папы Рымскага Яна XIII, у 971 годзе прывезла з Рыма Млада, сястра Баляслава II. У 973 годзе і пазней, калі было створана пражскае біскупства, храмавы скарб папоўніўся падарункамі і храмавым начыннем. У 1039 годзе князь Бржэціслаў I ахвяраваў святыні частку сваіх ваенных трафеяў, прывезеных з польскага паходу, у прыватнасці мошчы Св. Войцеха[30].

Бібліятэка капітула[правіць | правіць зыходнік]

Скульптуры[правіць | правіць зыходнік]

Скульптурнае афармленне ў саборы ўзнікла у канцы 60-х гадоў XIV стагоддзя. Яно з'яўляецца тварэннем разьбяроў цэха Парлера, самога майстра, які ўдзельнічаў у стварэнні найбольш значных твораў, і яго сваякоў, як, напрыклад, пляменніка Індржыха з Гмюнда, Германа, Міхала Савойскага, Вацлава і Яна Парлераў[7][27].

Размяшчэнне фігурных скульптурных твораў адпавядае трохпавярховай сімволіцы сабора. Так у цёмнай ніжняй частцы сабора знаходзяцца саркафагі князёў і каралёў з роду Пржэмыславічаў, у асветленым трыфорыуме — бюсты Карла IV і яго чатырох жонак, яго бацькоў Яна і Элішкі, двух братоў, сына Вацлава з жонкай, першых пражскіх архібіскупаў, канонікаў, якія кіравалі будаўніцтвам храма і абодвух дойлідаў — усяго 21 партрэт[27]. Звонку сабора на калонах каля вялікіх акон галоўнага хору выявы Хрыста, Дзевы Марыі і заступнікаў Чэхіі[7].

Вонкавая апорная сістэма сабора і крыша пакрыта багатымі арнаментальнымі і фігурнымі ўпрыгожаннямі — выявамі сярэдневяковых дэманічных фігур[27]. З канца XIV стагоддзя іх, выкананых з дзіўным майстэрствам пры Яне Парлеры, таксама размяшчалі на Вялікай вежы[7].

Honzik vit.jpg
Peter parler.jpg
Matyas z Arrasu.jpg
Eliska Premyslovna.jpg
Anna von Schweidnitz.jpg
Іаган Люксембургскі Пітэр Парлер Маціяс з Араса Элішка Пржэмыслаўна Ганна Свідніцкая

Вітражы[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле Пржэмысла Отакара I
Надмагілле Пржэмысла Отакара II
  1. Пржэмысл Отакар I, кароль Чэхіі (115515 снежня 1230)
  2. Пржэмысл Отакар II, кароль Чэхіі (123226 жніўня 1278)
  3. Рудольф II, герцаг Аўстрыі (127110 мая 1290)
  4. Гута Габсбург, каралева Чэхіі (13 сакавіка 127118 чэрвеня 1296) — жонка Вацлава II
  5. Рудольф I, кароль Чэхіі (12824 ліпеня 1307)
  6. Бланка Валуа, каралева Чэхіі (13171 жніўня 1348) — жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV
  7. Ганна Вітэльсбах, каралева Чэхіі (26 верасня 13292 лютага 1353) — другая жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV
  8. Ганна Свідніцкая, каралева Чэхіі (133911 ліпеня 1362) — трэцяя жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV
  9. Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (14 мая 131629 лістапада 1378)
  10. Елізавета Памеранская, каралева Чэхіі (134714 лютага 1393) — чацвёртая і апошняя жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV
  11. Вацлаў IV, кароль Чэхіі і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (26 лютага 136116 жніўня 1419)
  12. Барбара Цылі, каралева Чэхіі (139211 ліпеня 1451) — жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта I
  13. Іржы з Падэбрад, кароль Чэхіі (6 красавіка 142022 сакавіка 1471)
  14. Ладзіслаў Постум, кароль Чэхіі (22 лютага 144023 лістапада 1457)
  15. Ганна Ягелонка (23 ліпеня 150327 студзеня 1547) — жонка іператара Фердынанда I
  16. Фердынанд I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і кароль Чэхіі (10 сакавіка 150325 ліпеня 1564)
  17. Максіміліян II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і кароль Чэхіі (31 ліпеня 152712 лістапада 1576)
  18. эрцгерцагіня Элеанора (4 лістапада 156812 сакавіка 1580) — дачка імператара Максіміліяна II
  19. Рудольф II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і кароль Чэхіі (18 ліпеня 155220 студзеня 1612)
  20. Марыя Амалія Марыя Амалія Аўстрыйская, герцагіня Пармская (26 лютага 174618 чэрвеня 1804) — жонка герцага Фердынанда Пармскага

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні будынак сабора будавалася ў некалькі этапаў: 13441419, 14901510, 15561593 і 18731929 (заходняя частка). Канчаткова будаўніцтва сабора было завершана толькі у пачатку XX стагоддзя.

Ратонда і базіліка Св. Віта[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя этапаў будаўніцтва ратонды
План ратонды

Першы храм-ратонду на гэтым месцы, як лічыцца, пабудаваў яшчэ святы Вацлаў у 925 годзе; царква была прысвечана святому Віту, чыю правіцу Вацлаву падарыў усходнефранкскі (германскі) кароль Генрых I. Ратонда Св. Віта ўяўляла сабою будынак крыжападобнай у плане формы, з цыліндрычнай прасторай у цэнтры дыяметрам 11 метраў і чатырма падковападобнымі апсідамі, прылеглымі да яго. З іх лепш за ўсё захавалася паўднёвая. У сярэдзіне XI стагоддзя да заходняй часткі ратонды была прыбудавана вежка, верагодна, замест апсіды, куды былі пакладзены рэшткі Св. Войцеха. Хутчэй за ўсё, ратонду будавалі замежныя майстры з Далмацыі. Невялікі ўчастак мура паўночнай апсіды ратонды можна пабачыць у падзямеллях сабора[31].

План базіліка Св. Віта

У XI стагоддзі на месцы раманскай ратонды была збудавана трохнефная базіліка, якая павінна была служыць Пржэмыславічам у якасці каранацыйнага касцёла і месца пахавання. Пачатак яе будаўніцтва адносіцца да кіравання князя Спытыгнева II (1060). Рэшткі базілікі былі знойдзены ў падзямеллі пры дабудове сабора Ёзэфам Мокерам і Камілам Гілбертам[31].

Пачатак будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Чорны — ратонда, чырвоны — базіліка, сіні — план сучаснага сабора

З росквітам Чэхіі пры Карле IV, ён дамогся ад Папы Рымскага Клімента VI стварэння пражскага архібіскупства, раманскую базіліку знеслі, а на яе месцы 21 лістапада 1344 пачалі будаўніцтва новага, значна больш маштабнага храма. Заступнікамі сабора былі архібіскуп Эрнэст з Пардубіцэ і сам кароль Чэхіі Карл IV. Сабор павінен быў стаць месцам для каранацыі, фамільным склепам, скарбніцай.

Маціяс з Араса[правіць | правіць зыходнік]

З ўзвядзенне трохнефнай базылікі з гранёнымі хорамі, дэамбулаторыем і вянком капэл ўзяўся французскі архітэктар Маціяс з Араса[32], спецыяльна запрошаны ў Прагу з папскага палаца ў Авіньёне. Маціяс склаў агульны план будынка ў стылі французскай готыкі (пераходная базіліка, аркбутаны, кароткі трансепт). Аднак ён дажыў толькі да заканчэння будаўніцтва аркад і галерэі, якія будаваліся з мясцовага матэрыялу — камянёў, пясчаніку.

Петэр Парлер[правіць | правіць зыходнік]

Мазаіка «Апошні суд» на Залатой браме
План недабудаванага сабора

Пасля Маціяса, які памёр у 1352 годзе, будаўніцтва працягнуў Петэр Парлер, малады 23-гадовы архітэктар з германскага гарадка Швебіш Гмюнд (ням.: Schwäbisch Gmünd), сын тамтэйшага майстра Генрыха Парлера з Кёльна. Петэр Парлер кіраваў будаўніцтвам 44 гады. Нягледзячы на маладосць, ён прайшоў добрую школу на будаўніцтве Кёльнскага сабора і пасля стаў цэнтральнай фігурай чэшскай готыкі эпохі яе найвышэйшага росквіту[33]. Спачатку ён працаваў у адпаведнасці з планам Маціяса — рызніца на паўночным боку (1360), пахавальная капэла Святога Вацлава на паўднёвым. Але калі ён скончыў усё, што не паспеў Маціяс, ён пачаў дадаваць уласныя ідэі. Яго смеласць і новыя ідэі прыўнеслі непаўторныя элементы. Добры прыклад — сканструяванае ім сеткавае скляпенне, якое перакрыла высокія, працятыя святлом хоры. Скляпенне уяўляе сабою падвойныя дыяганальныя бэлькі. Разам яны стваралі непаўторны арнамент. Яму таксама належаць паўднёвая вежа (96,65 м) і паўднёвы парадны ўваход у сабор з боку каралеўскага палаца — так званая Залатая брама (1367), упрыгожаная венецыянскай мазаікай «Апошні суд» (1371-72) на залатым фоне.

Традыцыйная схема сабора таксама зведала некаторыя змены. Храм узводзіўся ўжо як галоўная святыня краіны, літургічныя элементы якой перапляталіся з элементамі аблічча[27]. У той час як Маціяс па складу розуму быў матэматыкам і яго канструкцыі былі поўныя чыстага разліку, Парлер быў скульптарам, і адносіўся да архітэктуры як да скульптуры. Гэта відаць у выкарыстанні шматлікіх карнізаў, бюстаў (якія адлюстроўвалі прадстаўнікоў каралеўскай дынастыі, біскупаў і архітэктараў, якія будавалі сабор — Маціяса і Парлера).

Для асвячэння хору ў 1385 годзе ўзнікла патрэба ў збудаванні часовай сцяны-правізорыума, якой папярок сабора быў перакрыты хор[27].

Працуючы над саборам, Петэр таксама працаваў над Карлавым Мостам і мноствам цэркваў, і калі ён памёр у 1397 годзе, былі скончаны толькі хор і частка трансепта.

Пасля смерці Петэра Парлера будаўніцтва сабора ад 1397 да 1404 ажыццяўлялі яго сыны Вацлаў і Ян, намаганнямі якіх у цэлым была ўзведзена ўсходняя частка храма.

Гусіцкія войны[правіць | правіць зыходнік]

Гусіцкія войны, якія распачаліся ў 1419 годзе, прыпынілі будаўніцтва кафедральнага сабора. К таму часу хоры і падмурак Вялікай вежы былі закончаны. Многія карціны, абразы і скульптуры моцна пацярпелі ў гэты перыяд.

З XV па XVIII стагоддзе будаўніцтва вялося эпізадычна, але ў саборы ўжо праводзіліся набажэнствы і дзяржаўныя цырымоніі.

Аднаўленне сабора пры Уладзіславе Ягелоне[правіць | правіць зыходнік]

На працягу наступнага стагоддзя будаўніцтва было завершана толькі напалову. У другой палове XV стагоддзя кароль Уладзіслаў Ягелон (чэшск.: Vladislav Jagellonský) даручыў скончыць будаўніцтва вялікаму архітэктару Бенедыкту Рэйту, але працэс амаль адразу спыніўся з-за недахопу сродкаў. У такім недабудаваным стане сабор заставаўся напрацягу доўгіх стагоддзяў[1].

Габсбургская манархія[правіць | правіць зыходнік]

У 1564 годзе Баніфацый Вольмут, найбуйнейшым архітэктар таго перыяду, пабудаваў галерэю Вялікай вежы і купал у стылі рэнесансу, які пазней быў заменены на купал цыбульнай формы архітэктарам Пакасі[3].

Паражэнне Рэфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Трыумфальнае барока[правіць | правіць зыходнік]

Пазнейшыя спробы дабудаваць сабор прыўнеслі ў агульны ансамбль элементы барока.

Дабудаванне сабора[правіць | правіць зыходнік]

Каранацыі караля Фердынанда V у 1836 годзе ў саборы Святога Віта
Сабор св. Віта дабудоўваюць, 1887

У 1844 годзе Ворцлаў Песіна і архітэктар Ёзэф Кранер прадставілі праграму завяршэння будаўніцтва вялікага сабора. Ёзэф узначальваў рамонтныя работы з 1861 па 1866 год, пазбавіўся ад элементаў барока і аднавіў інтэр'ер. У 1873 годзе, пасля смерці Кранера, архітэктар Ёзэф Мокер закончыў рэканструкцыю. Ён сканструяваў заходні бок у класічным гатычным стылі.

Пасля яго смерці трэцім і апошнім архітэктарам стаў Каміл Гілберт. Ім былі зроблены буйныя археалагічныя і антрапалагічныя адкрыцці, якія аказалі значны ўплыў на ўяўленні пра раннюю гісторыю Чэхіі. Падчас раскопак былі выяўлены старажытныя збудаванні — ратонда Вацлава і базіліка Св. Віта, манастыр канонікаў, княжацкія, каралеўскія і біскупскія пахаванні[34].

У 1920 годзе скульптар Войцек Сушарда і галоўны мастак-мадэрніст таго часу, Альфонс Муха, дэкаравалі новыя вітражы ў паўночнай частцы нефа. Акно-ружу ўпрыгожваў Францішак Кісела, у 1925-1927 гадах. На ёй былі адлюстраваны розныя біблейскія гісторыі. Вітраж «Страшны суд» быў створаны Максам Швабінскім.

Такім чынам, у 1929 годзе да тысячагоддзя з дня смерці святога Вацлава, апекуна чэшскага народа, храм быў урачыста асвечаны, што і лічыцца датай завяршэння Сабора святога Віта пасля 600 гадоў будаўніцтва.

У далейшым праходзілі работы па рэканструкцыі і дэкаратыўна-пластычнаму ўбранню інтэр'ера галоўнага сабора краіны з прыцягненнем вядучых мастакоў ад сецэсіі да неакласіцызму[34].

Prager Domkirche.jpg
Katedrála sv. Víta od jihozápadu.jpg
Praha ChramSvVita1864.png
Від на недабудаваны сабор з захаду, Эдуард Гурк, 1836 Від на недабудаваны сабор з поўдня, Эдуард Гурк, 1836 Від на сабор з усходу, Эдуард Геральд, 1864

Найноўшая гісторыя сабора[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны ў 1950 годзе Сабор Святога Віта быў канфіскаваны чэхаславацкім камуністычным рэжымам на карысць дзяржавы.

Пасля дэмакратызацыі жыцця Каталіцкая царква Чэхіі, пачынаючы з 1992 года, у розных судах дамагалася вяртання найвялікшага чэшскага сабора ў сваю ўласнасць. У 2008 годзе нават Папа Рымскі Бенедыкт XVI, прымаючы новага пасла Чэхіі, прызнаючы поспехі чэшскіх улад у адносінах да Царквы, выказаў пажаданне, каб Сабор Святога Віта вярнулі каталіцкай абшчыне. Аднак, большасць прадстаўнікоў свецкай улады, у прыватнасці чэшскі ўрад і Прэзідэнт Вацлаў Клаўс, адкрыта выступалі супраць вяртання храма ва ўласнасць рэлігійнай арганізацыі; думкі ж грамадскасці падзяліліся. Канец шматгадовай судовай цяжбе паклаў Вярхоўны суд Чэхіі на сваім пасяджэнні ў Брно, прыняўшы 5 сакавіка 2009 года канчатковае рашэнне, па якім Кафедральны Сабор Святога Віта з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы[35].

У 1997 годзе Царква ўхваліла рашэнне аб сучасным афіцыйным найменні сабора: Кафедральны сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха (чэшск.: Katedrála svatého Víta, Václava a Vojtěcha). У цяперашні час (2000-я) Кафедральны сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха з'яўляецца галоўнай святыняй Чэхіі, здабыткам яе народа, гэта характэрны культавы і гісторыка-культурны помнік сусветнага значэння, адна з галоўных славутасцей чэшскай сталіцы, якую штогод наведваюць мільёны турыстаў. За храмам пастаянна сочаць, і ў выпадку неабходнасці адразу ж праводзяць неабходныя рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Станькова Я., Пехар И., Тысячелетнее развитие архитектуры., М.: Стройиздат, 1987, стор. 104 (руск.) 
  2. Собор Святого Вита Рэсурс пра Чэхію (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 ПРАГА. СОБОР СВЯТОГО ВИТТА
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 Vladislav Dudák, Jiří Podrazil Уводзіны // Пражскі Град: Градчаны З усіх бакоў = Pražský hrad: Hradčany Ze všech stran — Baset, 1998. — 239 с. — ISBN 809018913X, 9788090189133.
  5. Собор Святого Вита в Праге
  6. 6,0 6,1 6,2 St. Vitus Cathedral
  7. 7,00 7,01 7,02 7,03 7,04 7,05 7,06 7,07 7,08 7,09 7,10 7,11 7,12 7,13 7,14 КАФЕДРАЛЬНЫЙ СОБОР СВ. ВИТА В ПРАГЕ — Прага: Иво Глобил, 2006. — 64 с. — ISBN 0-9535546-5-1.
  8. 8,0 8,1 Золотые ворота и мозайка с сценами Страшного Суда в Праге
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 Башни собора св. Вита Путеводитель по Праге от Михаила Шварца (руск.) 
  10. Adam a Eva atlasceska.cz
  11. 11,0 11,1 Katedrála — metropolitní chrám sv. Víta v Praze
  12. СОБОР СВЯТОГО ВИТА (katedrála sv. Víta)
  13. Собор Святого Вита в Праге
  14. ru:Семитеколо, Никколо
  15. Главный собор Праги был построен чешским народом
  16. 16,0 16,1 16,2 16,3 16,4 16,5 16,6 Факты и Легенды о Колокольне собора Св. Вита
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 17,4 17,5 17,6 Башня храма св. Вита
  18. Южную башню собора Святого Вита открыли для посещений
  19. Пражские САМЫЕ (руск.) 
  20. Огромный колокол Зикмунд Легенды Старой Праги
  21. О чем звонят колокола…
  22. Кафедральный Собор святого Вита , Вацлава и Войтеха Ру. Прага
  23. Ze svatého Víta zazní zvony odvlečené za I. světové války
  24. Храм святого Вита оживает!
  25. Katedrální zvony Katedrála svatého Víta, Václava a Vojtěcha - oficiální web
  26. Zvon Umíráček
  27. 27,0 27,1 27,2 27,3 27,4 27,5 Собор св. Вита или мастерство готических творцов
  28. Святой Вацлав — покровитель Чехии
  29. СОБОР СВЯТОГО ВИТА, ВАЦЛАВА И ВОЙТЕХА, ПРАГА
  30. 30,0 30,1 30,2 30,3 30,4 30,5 30,6 Священный клад чешских королей
  31. 31,0 31,1 Ротонда св. Вита и базилика св. Вита, Вацлава и Войтеха — предшественники Кафедрального собора
  32. Вечерський В. В. Курс історії архітектури країн Східної Європи., К.: АртЕк, 2007, стор. 232
  33. Вечерський В. В. Курс історії архітектури країн Східної Європи., К.: АртЕк, 2007, стор. 233
  34. 34,0 34,1 Дом над городом
  35. Шиманський Олександр Було церковне, стало народне. Празький собор святого Віта залишиться у власності держави // «Україна Молода» № 043 за 7 сакавіка 2009 року

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Podlaha Antonín; Šittler Eduard. Chrámový poklad u sv. Víta v Praze: Jeho dějiny a popis., Praha: Dědictví sv. Prokopa, 1903 крыніца даступна ў сетцы → гл. тут (чэшск.) 
  • Podlaha Antonín; Hilbert Kamil. Soupis památek historických a uměleckých: Metropolitní chrám svatého Víta., Praha: Česká akademie císaře Františka Josefa I. pro vědy, slovesnost a umění, 1906 крыніца даступна ў сетцы → гл. тут (чэшск.) 
  • Jiří Burian: Der Veitsdom auf der Prager Burg. Gondrom, Bayreuth 1979, ISBN 3-8112-0115-8
  • Jakub Pavel: Der Veitsdom zu Prag. Union-Verl., Berlin 1962 (Das christliche Jahrhundert; Bd. 39-40)
  • Станькова Я., Пехар И., Тысячелетнее развитие архитектуры., М.: Стройиздат, 1987, стор. 104 (руск.) 
  • J. Staňková, J. Štursa, S. Voděra, Pražská architektura. Významné stavby jedenácti století, Praha 1991.
  • K. Benešovská, P. Chotebor, T. Durdík, M. Placek, D. Prix, V. Razim. «Architecture of the Gothic», vol. 2 of «Ten centuries of architecture» series, Prague Castle Administration & DaDa, a.s., Prague 2001, ISBN 80-86161-41-2 (English version)
  • Marc C. Schurr: Die Baukunst Peter Parlers. Der Prager Veitsdom, das Heiliggeistmünster in Schwäbisch Gmünd und die Bartholomäuskirche zu Kolin im Spannungsfeld von Kunst und Geschichte. Thorbecke, Stuttgart 2003, ISBN 3-7995-0127-4
  • Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7.
  • Fučíková, Eliška, Martin Halata, Klára Halmanová, Pvel Scheufler. «Prague Castle in Photographs /1956-1900». Prague: Správa Pražského hradu a Nakladatelství KANT, 2005. ISBN 80-86217-94-9
  • Hlobil, Ivo: Der Prager Veitsdom. Geschichte in Bildern, Krönungskleinodien, Domschatz, Farbige Glasfenster. Aus d. Tschechischen v. Sonja Schürmann. London, Opus Publishing 2006, ISBN 978-3-7845-5350-4
  • Вечерський В. В. Курс історії архітектури країн Східної Європи., К.: АртЕк, 2007, стор. 232—233

Званы:

  • Kybalová, Ludmila. Pražské zvony. Praha: Nakladatelství československých výtvarných umělců, 1958.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванні:

Ратонда: