Сабор Святога Лаўрэнція (Альба)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святога Лаўрэнція
44°42′03″ пн. ш. 8°02′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва[2]
Епархія Roman Catholic Diocese of Alba Pompeia[d][2]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання XV стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Від на Сабор Святога Лаўрэнція. Добра бачныя фасад і гатычная званіца XIII стагоддзя

Сабор Святога Лаўрэнція (італ.: Cattedrale di San Lorenzo) — кафедральны сабор у Альбе, прысвечаны святому заступніку горада.

Сабор пачаўся будавацца з першай паловы XII стагоддзя з чырвонай цэглы, меркавана, на месцы руін будынка рымскай эпохі. Напачатку царква ўзводзілася ў раманскім стылі, але ў позніх элементах пераважае ламбардскі гатычны стыль.[3] Дабудаваны сабор быў у 1486 годзе, але працы працягваліся і пасля. У 1512 годзе хор быў упрыгожаны драўлянай разьбой Бернардына Фасаці. У 1626 годзе будынак быў пашкоджаны землетрасеннем і быў адноўлены толькі да 1652 годзе.[4] У XIX стагоддзі была праведзена рэканструкцыя сабора Святога Лаўрэнція.[5]

У 2007 годзе пры рэстаўрацыйных працах у былой прасторы баптыстэрыя было выяўлена каля 100 пахаванняў XVI—XVIII стст., большасць з якіх — дзіцячыя.[6]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Noemi Gabrielli, Sculture di Antonio Carlone ad Alba, in Edorado Arslan (a cura di), Arte e artisti dei laghi lombardi, I, Tipografia Editrice Antonio Noseda, Como 1959, 167—172, tavola XXXII, figure 74-75, 76-77.
  • Silvia A. Colombo, Simonetta Coppa, I Carloni di Scaria, Fidia edizioni d’arte, Lugano 1997, 33.
  • Massimo Bartoletti, Laura Damiani Cabrini, I Carlone di Rovio, Fidia edizioni d’arte, Lugano 1997, 67.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]