Сабор Святога Мікалая (Фамагуста)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гатычны фасад сабора Св. Мікалая ў Фамагусце з прыбудаваным справа мінарэтам.

Сабор Святога Мікалая — галоўны сярэднявечны храм горада Фамагуста на ўсходнім беразе Кіпра. Пабудаваны ў XIV стагоддзі на ўзор Рэймскага сабора ў стылі позняй готыкі кіпрскімі каралямі з дынастыі Лузіньянаў. У турыстычных буклетах яго завуць «кіпрскім Рэймсам».

Сабор быў асвячоны ў 1328 годзе і з тых часоў выкарыстоўваўся Лузіньянамі для вянчанне на іерусалімскі прастол. Пры аблозе Фамагусты туркамі ў 1571 годзе моцна пацярпеў ад гарматнага абстрэлу. Туркі знішчылі фігуратыўнае скульптурнае ўбранне храма і ператварылі яго ў мячэць, якую сталі называць «магускай ая-Сафіяй». Немалыя страты захаванасці будынка наносілі частыя землетрасенні. У 1974 годзе пераназваны ў мячэць Лала-Мустафы-пашы ў гонар военачальніка, які камандаваў аблогай Фамагусты ў 1571 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]