Сабор Святога Патрыка, Дублін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Сабор Святога Патрыка
St Patrick's Cathedral
Сабор Святога Патрыка
Сабор Святога Патрыка
Каардынаты: 53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.339444° пн. ш. 6.271389° з. д. (G) (O) (Я)53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.339444° пн. ш. 6.271389° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Ірландыя
Горад Дублін
Канфесія англіканства
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадванне 1191
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Святога Патрыка

Сабор Святога Патрыка (ірл.: Árd Eaglais Naomh Pádraig, поўная англ. назва The National Cathedral and Collegiate Church of Saint Patrick, Dublin) — найвялікшы сабор у Ірландыі. Належыць англіканскай Царкве Ірландыі. Сабор не з'яўляецца кафедрай біскупа. Узначальваецца дэканам, найвядомейшым з якіх быў сатырык Джонатан Свіфт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Святога Патрыка быў пабудаваны каля святой крыніцы Св. Патрыка на востраве паміж двума рукавамі ракі Подл. У 1192 годзе першы архібіскуп Дубліна Джон Комін прысвоіў царкве Святога Патрыка, адной з чатырох цэркваў Дубліна, статус саборнай царквы. З цягам часу каля сабора з'явіўся цэлы комплекс будынкаў, уключаючы палац архібіскупа. Юрыдычнае кіраванне саборам было размежавана паміж дэканам і архібіскупам.

Дакладна невядома, калі саборнай царкве быў нададзены статус сабора. Верагодней за ўсё гэта адбылося да 1212 года. Па загаду англійскага караля Генрыха III у 1225 годзе пачалася рэканструкцыя сабора, якая цягнулася чатыры гады. У выніку сабор набыў выгляд у стылі ранняй англійскай готыкі. Прыкладна ў 1270 годзе да сабора была дабудавана Капліца Лэдзі. Вежа Майнант і заходні неф былі адноўлены паміж 1362 і 1370, пасля буйнага пажару.

З часу пабудовы і на працягу ўсёй гісторыі сабора найвялікшай праблемай з'яўлялася падмыванне грунту з-за блізкасці ракі Подл. Адбываліся нават навадненні, асабліва моцнае — ў канцы XVIII ст. Па гэтай прычыне сабор ніколі не меў склепавых памяшканняў.

У выніку англійскай рэфармацыі ў 1537 годзе сабор стаў належаць англіканскай ірландскай царкве, хоць большасць атачаючых сабор жыхароў засталіся каталікамі. Падчас канфіскацыі маёмасці, якую праводзілі салдаты Томаса Кромвеля, былі знішчаныя шматлікія малюнкі ў роспісу сабора, пазней, у 1544 годзе, у выніку занядбання разбурыўся неф сабора.

Інтэр'ер сабора

Пры каралі Эдуардзе VI Сабор Святога Патрыка апынуўся ў заняпадзе, фактычна выконваў ролю прыходскай царквы. Кароль прызначыў частку пабудоў палацавага комплексу, які разросся да таго часу, для выкарыстання ў якасці судовага памяшкання. Срэбра, каштоўнасці, упрыгожанні і часткі інтэр'ера сабора былі перададзены ў Сабор Хрыста. У 1549 годзе было загадана перафарбаваць муры сабора і аздобіць яго цытатамі са Свяшчэннага Пісання.

У 1555 годзе, падчас валадарання Філіпа і Мэры сабор быў адноўлены ў правах, пачалася рэстаўрацыя, і па загаду каралевы вернутыя шматлікія цэннасці, раней канфіскаваныя з сабора.

У 1560 годзе на вежы Сабора Святога Патрыка быў усталяваны адзін з першых грамадскіх гадзіннікаў у Дубліне.

XVII ст.[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку XVII ст. надзел Багародзіцы быў разбураны і аддзелены ад астатняй часткі сабора, да якога было дабудавана некалькі новых галерэй для размяшчэння кліра сабора.

Падчас Садружнасці ў хадзе заваявання Ірландыі ў нефе сабора лордам-пратэктарам Оліверам Кромвелем была ўладкавана канюшня для сваёй кабылы. Мэтай гэтага ўчынку было прадэманстраваць стаўленне да англіканскай царквы, якую ён атаясамліваў з каталіцтвам і праяўленнем раялізму.

У 1660 пасля рэстаўрацыі манархіі ў будынку сабора пачаліся аднаўленчыя працы.

У 1666 годзе плябанам сабора было прапанавана аддаць надзел Багародзіцы для набажэнстваў абшчыне французскіх гугенотаў, якія ўцяклі ў Ірландыю з Францыі. Пасля невялікага рамонту, 23 снежня 1666 была заключана арэндная дамова, якая перыядычны падаўжалася да 1816 года, калі ўсе гугеноты цалкам інтэграваліся ў гарадское насельніцтва Дубліна. У гэты час надзел Багародзіцы быў вядомы як L'Eglise Française de S.-Patrick.

З-за пагрозы абвалу даху, у 1668 годзе было прынята рашэнне аб яго замене, новы пабудаваны ў 1671 годзе.

Пасля Слаўнай рэвалюцыі сабор ненадоўга 16681670 стаў каталіцкім, але пасля паразы якабітаў ад войскаў Вільгельма III Аранскага зноў стаў англіканскім.

XVIII ст.[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Джонатана Свіфта ў саборы
План сабора ў XVIII ст.
Адмысловая зэльда прэзідэнта Ірландыі ў саборы.

На працягу ўсёй гісторыі Сабор Святога Патрыка неразрыўна звязаны з ірландскай культурай, але адзін з галоўных аспектаў гэтай сувязі гэта Джонатан Свіфт, найвядомы пісьменнік і сатырык, які быў дэканам сабора з 1713 па 1745. Многія з яго вядомых казанняў і «ірландскіх трактатаў» напісаныя ў перыяд яго дэканства. Джонатан Свіфт выдаткоўваў на патрэбы сабора свае ўласныя сродкі, утрымліваў прыют для бедных жанчын пры саборы, а таксама шпіталь Святога Патрыка.

У 1769 годзе да будынка быў дададзены высокі шпіль, які дагэтуль з'яўляецца адным з арыенціраў Дубліна.

У 1792 годзе набажэнствы ў саборы былі спынены з-за благога стану паўднёвага мура і часткі даху.

Ордэн Святога Патрыка[правіць | правіць зыходнік]

З 1783 да 1871 сабор служыў Капліцай Найбліскучага Ордэна Святога Патрыка, у саборы ладзілася цырымонія ініцыяцыі ў рыцары. Пасля 1871 года ініцыяцыі праводзяцца ў зале Святога Патрыка Дублінскага Замка. У саборы дагэтуль магчыма ўбачыць гербы ініцыяваных рыцараў.

XIX ст.[правіць | правіць зыходнік]

У 1805 годзе паўночны трансепт быў адноўлены з руін.

У 1846, пасада дэкана Святога Патрыка была аб'яднана з дэканам Сабора Хрыста, сумесная пасада праіснавала да 1871 года.

Здзейсненая спроба генеральнай рэстаўрацыі, рэстаўрацыя не завершаная да канца з-за эканамічных праблем, адноўленая Капліца Лэдзі.

У сярэдзіне XIX ст. у хадзе рэстаўрацыі быў знойдзены кельцкі крыж, які цяпер выстаўлены ў саборы.

Генеральная канструкцыя праведзеная ў 18601865 гадах і аплачаная вядомым ірландскім піваварам Бенджамінам Гінэсам. Шматлікія сярэднявечныя часткі будынка былі заменены, сярэднявечныя капліцы ж былі ўвогуле выдаленыя. Праўдзівых дакументаў да цяперашняга часу захавалася няшмат, таму немагчыма з дакладнасцю сцвярджаць, якія часткі дададзеныя ў віктарыянскую эпоху і колькі засталося сярэднявечных.

У 1871 годзе было канчаткова прынята рашэнне аб наданні статусу кафедральнага Сабору Хрыста, а Сабору Святога Патрыка быў нададзены статус нацыянальнага.

Наш час[правіць | правіць зыходнік]

Зараз сабор уяўляе сабой месца правядзення шматлікіх грамадскіх нацыянальных цырымоній. Кожны лістапад там святкуецца Ірландскі Дзень Памяці наведваемы прэзідэнтам Ірландыі.

У саборы пахаваныя два ірландскіх прэзідэнта, у 1944 там быў пахаваны Дугалс Хайд, а ў 1974 прэзідэнт Эрскін Чайлдэрс. Паколькі прэзідэнт Чайлдэрс памёр на сваёй пасадзе, яго хаўтуры былі афіцыйнай дзяржаўнай цырымоніяй. На яе з'ехаліся главы і прадстаўнікі замежных дзяржаў.

У 2006 годзе сабор захапілі 18 афганскіх бежанцаў з мэтай атрымання палітычнага прытулку, і ўтрымлівалі яго цягам некалькіх дзён.

Статус[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсёй гісторыі Сабора Святога Патрыка было спаборніцтва з Саборам Хрыста за статус кафедральнага. Гэта барацьба прывяла да беспрэцэдэнтнага выпадку, калі ў адным горадзе, у адной епархіі, два кафедральных сабора. Канфрантацыя захавалася са значнай напружанасцю са дня заснавання сабора да 1300 года, калі была падпісана дамова (Pacis Compositio) з шасцю асноўнымі пунктамі:

  • Прысвячэнне і ўзвядзенне на пасад архібіскупа Дубліна павінна адбывацца ў Саборы Хрыста, але ў справаздачах указана, што гэта правіла не заўсёды выконвалася: два разы цырымонія адбывалася ў абодвух саборах, і як мінімум два архібіскупа прысвячаліся толькі ў саборы Святога Патрыка.
  • У Саборы Хрыста павінны былі захоўвацца крыж, мітра і пярсцёнак памерлага архібіскупа.
  • Памерлыя архібіскупы Дубліна павінны былі быць пахаваныя пачаргова ў двух саборах, калі імі не адзначалася іншага.
  • Штогадовае асвячэнне ялею павінна было адбывацца ў Саборы Хрыста
  • Абодва саборы павінны дзейнічаць як адзін і роўна размяжоўваць абавязкі
  • Абодва саборы ў наступныя стагоддзі функцыянавалі разам у епархіі, пакуль у 1871 годзе Сабору Святога Патрыка не быў нададзены статус Нацыянальнага, а Сабору Хрыста кафедры Дубліна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]