Сабор Святога Патрыка (Нью-Ёрк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянскі сабор
Сабор Святога Патрыка
англ.: St. Patrick's Cathedral
Від сабора з Ракфелер Цэнтра
Від сабора з Ракфелер Цэнтра
40°45′31″ пн. ш. 73°58′35″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Горад Нью-Ёрк, Манхэтэн
Канфесія Каталіцызм
Епархія Архідыяцэзія Нью-Ёрка
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Джэймс Рэнвік малодшы
Дата заснавання 1858
Будаўніцтва 18581878 гады
Вышыня 100 м
Матэрыял мармур Такаха[d]
Стан Дзеючы сабор
Сайт saintpatrickscathedral.org
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Св. Патрыка (англ.: St. Patrick's Cathedral) — каталіцкі храм у Нью-Ёркк, выбітны помнік неаготыкі. Сабор унесены ў рэгістр нацыянальных гістарычных помнікаў ЗША (англ.: National Historic Landmark). Гэта самы вялікі, пабудаваны ў неагатычным стылі, каталіцкі храм ЗША[1]. Сабор святога Патрыка з'яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Нью-Ёрка. Сабор размешчаны на скрыжаванні Пяцідзясятай вуліцы і Пятай авеню, насупраць будынка Ракфелер-цэнтра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва храма пачалося ў 1858 годзе і завяршылася ў 1878 годзе (працы былі прыпынены на час Грамадзянскай вайны). Асвячэнне сабора адбылося 25 мая 1879 года. Вежы былі дабудаваны ў 1888 годзе.

Паміж 1927 і 1931 гадамі сабор быў адрэстаўраваны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сабор выбудаваны з белага і карычневага мармуру, здабытага ў Нью-Ёрку і Масачусетсе. Даўжыня сабора — 332 фута (101 м), вышыня вежаў — 330 футаў (100 метраў). У мінулым вежы сабора былі адной з архітэктурных дамінант горада, але зараз сабор заціснуты з усіх бакоў больш высокімі небаскробамі. Сабор можа ўмясціць 2 200 чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]