Сабор Святога Разарыя, Ванкувер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сабор Святога Разарыя (фр.: Cathédrale du Saint-Rosaire, англ.: Holy Rosary Cathedral) — каталіцкая царква ў горадзе Ванкувер (Канада). Гарадскі архітэктурны помнік; кафедральны сабор архідыяцэзіі Ванкувера.
Гісторыя [правіць]
Першы храм прыходу Святога Разарыя быў пабудаваны ў 1885 годзе. У 1899—1900 гадах на месцы старога храма была збудавана новая царква ў стылі французскай готыкі. 8 снежня 1900 года адбылося асвячэнне храма, які стаў кафедральным саборам архідыяцэзіі Ванкувера.
Спасылкі [правіць]
- Сайт прыходу Святога Разарыя (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра хрысціянскі царкоўны будынак. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |