Сабор Святога Фінбара
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сабор Святога Фінбара (ірл.: Ardeaglais Naomh Fionnbarra) — кафедральны сабор Царквы Ірландыі, размешчаны ў горадзе Корк.
На месцы сабора яшчэ з VII стагоддзя знаходзіліся культавыя збудаванні. Сярэднявечны будынак сабора быў разбурана ў 1690 годзе падчас вайны паміж Вільгельмам III і Якавам II. На яго месцы ў 1735 годзе была збудавана невялікая царква ў неа-класічным стылі побач з захаванай старой званіцай. У 1865 годзе збудаванні былі дэмантаваны і пачалося будаўніцтва новага сабора ў неагатычным стылі, прысвечанага святому заступніку горада Святому Фінбару.
У наш час сабор з'яўляецца рэзідэнцыяй біскупа Коркскага, Клойнскага і Роскарберыйскага Дублінскай мітраполіі.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |