Сабор у Марынге

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор у Марынге
23°25′35″ пд. ш. 51°56′18″ з. д.HGЯO
Краіна  Бразілія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Maringá[d]
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Дата заснавання 1972
Вышыня 124 м
Сайт arquimaringa.org.br
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор — малая базіліка Слаўнай Маці Божай (парт.: Catedral Basílica Menor de Nossa Senhora da Glória) — манументальны каталіцкі сабор у горадзе Марынга, бразільскі штат Парана.

Гэта самы высокі ў Лацінскай Амерыцы каталіцкі сабор. Форма сабора была створана пад уражаннем ад савецкіх спадарожнікаў. Першасны праект сабора прапанаваў дон Жайме Луіс Каэльё, а спраектаваў сабор архітэктар Жазэ Аўгуста Белучы.

Асноўныя характарыстыкі сабора:

  • Вышыня: 114 м 10 м крыж на вяршыні;
  • Вышыня столі: 84 метра;
  • Вонкавай дыяметр: 50 м;
  • Унутраны дыяметр: 38 м;
  • Вітражы: 16, аўтар — Лорэнц Астэррот;
  • Укрыжаванне: драўлянае, вышыня 7 м, скульптар Конраду Мозер;
  • Умяшчальнасць: 4700 чалавек.