Сабінская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факсіміле статуі Джамбалоньі, 1583 «Выкраданне сабінянак», Лоджыя Ланцы, Фларэнцыя

Выкраданне сабінянак, або сабінская вайна — эпізод, які адносіцца да легендарнага перыяду рымскай гісторыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апавяданняў рымскіх гісторыкаў, Рым быў заселены аднымі толькі мужчынамі; суседнія плямёны не жадалі выдаваць сваіх дочак замуж за беднае насельніцтва Рыма. Тады Ромул арганізаваў свята кансуалій і запрасіў суседзяў. Тыя з'явіліся са сваімі сямействамі. Падчас свята рымляне нечакана кінуліся на бяззбройных і выкралі ў іх дзяўчын.

Абураныя суседзі пачалі вайну. Рымляне разбілі лацінян, якія напалі на Рым. Значна цяжэйшай была вайна з сабінянамі, якія страцілі асабліва шмат жанчын. Пры дапамозе дачкі начальніка капіталійскай крэпасці, Тарпеі, сабіняне завалодалі Капітоліем. Барацьба працягвалася вельмі доўга. Сабіняне пад начальствам цара Ціта Тацыя нарэшце перамаглі рымлян і тыя кінуліся на ўцёкі. Ромул заклікаў да багоў і абяцаў пабудаваць храм Юпітэру Статару (Спыняльніку), калі ён спыніць тых, хто ўцякаў. У гэту рашучую хвіліну сабінскія жанчыны, якія прывязаліся ўжо да сваіх рымскіх мужыкоў і мелі ад іх дзяцей, з распушчанымі валасамі і ў разарваных адзеннях кінуліся паміж праціўнікамі і сталі маліць іх спыніць бітву.

Сабіняне пагадзіліся, і быў заключаны вечны мір, паводле якога два народы злучыліся ў адну дзяржаву пад вярхоўным вяршэнствам Ціта Тацыя і Ромула. Рымляне павінны былі насіць, акрамя свайго імя, яшчэ сабінскую назву — квірыты. Рэлігія станавілася агульная.

Такім чынам жанчыны выратавалі Рым. У памяць пра гэта Ромул заснаваў свята Матурналій і даў жанчынам шмат ганаровых правоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]