Сава-бярозаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сава-бярозаўка
Sperbereule1a.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Надклас:

Чатырохногія

Клас:

Птушкі

Парадак:

Совападобныя

Сямейства:

Савіныя

Від:

Сава-бярозаўка

Навуковая назва

Surnia ulula

'

Арэал

ITIS   177898
NCBI   69940

Сава-бярозаўка (Surnia ulula) — від птушак з сямейства Савіныя.

Мае невялікае тулава з доўгім паласатым хвастом, адносна кароткімі крыламі. Верх цела цёмна-буры або шэра-буры, са светлымі плямамі, ніз бялёсы, з цёмным папярочным малюнкам. Маса цела 280—370 г, даўжыня цела 36-41 см, размах крылаў 74-81 см. Ад іншых соў адрозніваецца адносна доўгім хвастом.

Арэал птушкі лясы тайгі Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Азіі. Мае аселы лад жыцця. Пасля гняздавання сустракаецца ў Прыбалтыцы, Паўднёвай Нарвегіі і Швецыі, у сярэдняй Расіі, у паўночным Казахстане, Даніі, ва ўсходняй Германіі, зрэдку — у Аўстрыі, Венгрыі, Францыі, Бельгіі, Галандыі, Швейцарыі, таксама і Беларусі. У Азіі на Курыльскіх астравах.

Харчуецца ў першую чаргу грызунамі. Нападаюць таксама на птушак — на белых курапатак і розных вераб'іных.