Савелій Міронавіч Рубашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савелій Міронавіч Рубашоў
Дата нараджэння 20 мая (1 чэрвеня) 1883
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1957(1957-08-13) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, таракальны хірург
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савелій Міронавіч Рубашоў (20 мая (2 чэрвеня) 1883, Чашнікі, Лепельскі павет — 1957, Кішынёў) — беларускі, расійскі і малдаўскі хірург, вучоны-медык, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны, прафесар (1924), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930) і Малдаўскай ССР (1947). Адзін з заснавальнікаў хірургіі грудной клеткі ў Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў мястэчку Чашнікі Віцебскай губерні. Пасля заканчэння гімназіі ў Варонежы ў 1901 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (скончыў у 1907 годзе) і быў пакінуты ардынатарам універсітэцкай клінікі шпітальнай хірургіі (1907—1910). У 1910—1914 гадах — ардынатар хірургічнай клінікі Маскоўскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1912), дысертацыя была выканана пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Мартынава  (руск.) і прысвечана лячэнню эмфізэмы лёгкіх[1].

У 1914—1923 гадах, у перыяд Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, працаваў хірургам у ваенных шпіталях, займаўся арганізацыяй ваенна-санітарнай службы РСЧА, навуковай дзейнасцю. У 1923 годзе — дацэнт кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У 1924—1927 гадах — загадчык 1-й хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта і кафедры агульнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар (1924). У 1924—1934 гадах — загадчык кафедры факультэцкай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пасля Беларускага медыцынскага інстытута, 1930). Адначасова — першы загадчык кафедры хірургіі БелДІУУ ў 1932—1934 гадах і дырэктар філіяла Усебеларускага Цэнтральнага інстытута пералівання крыві (1932—1934)[2][3]. Старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР (1930—1934), першы заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930)[4]. Пад яго рэдакцыяй быў выдадзены першы вучэбны дапаможнік па хірургіі на беларускай мове «Клінічная хірургія» (1932).

У 1934—1941 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1941—1944 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Новасібірскага медыцынскага інстытута, адначасова кансультант эвакашпіталяў, у 1944—1945 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Кіславодскага медыцынскага інстытута, арганізаванага з прафесарскага складу 2-га Ленінградскага медінстытута і пераведзенага ў 1945 годзе ў Кішынёў. З 1945 года і да канца жыцця — загадчык заснаваных ім кафедраў факультэцкай хірургіі (1945) і аператыўнай хірургіі (1950) Кішынёўскага медыцынскага інстытута. Быў старшынёй Кішынёўскага хірургічнага таварыства, галоўным хірургам і галоўным анколагам МССР[5][6].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў галіне хірургічных умяшанняў пры захворваннях брушной паражніны (апендыцыту, халецыстыту, панкрэатыту, язвавай хваробы страўніка, грыж), абязбольвання, а таксама ваенна-палявой хірургіі (агнястрэльных пашкоджанняў суставаў, грудной клеткі, сцягна, інфікаваных ран), уралогіі (злаякасных новаўтварэнняў мужчынскіх палавых органаў)[7][8]. Адным з першых апісаў прыроджаныя ангіядысплазіі (сіндром Паркса-Вебера-Рубашова, 1928), пухліны вілачкавай залозы (1911), прапанаваў мадыфікацыю метаду гастраскапіі (1912)[9][10].

Аўтар некалькіх падручнікаў. Сярод вучняў — М. І. Перэльман, І. М. Стальмашонак, У. В. Бабук, І. А. Маянц і іншыя[11].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. М. Рубашоў аўтар шматлікіх кніг па хірургіі[12][13].

Манаграфіі:

  • Смертность при хирургических заболеваниях. — М., 1931.
  • Руководство для операционных и перевязочных сестёр. — М.: Медгиз, 1944 и 1949.
  • Огнестрельные ранения стопы. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1947.
  • Обезболивание при хирургических операциях. — М.: Медгиз, 1948.
  • Пособие для самостоятельной проработки вопросов диагностики хирургических заболеваний. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1949.
  • Диагностические ошибки в хирургии. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950.
  • Предоперационная подготовка и послеоперационный период. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950.
  • Первые шаги в операционной и перевязочной. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1950 и 1952.
  • Пограничные заболевания в хирургии и дерматологии. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1954.
  • Резекция желудка при язвенной болезни (с С. В. Кривошеевым). — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1954, 1956.
  • Введение в оперативную хирургию. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1956.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шпитальник С. С. Евреи Молдовы: биобиблиографический справочник. — Кишинёв: Городская библиотека имени Б.-П. Хашдеу, 2000.
  • Рубашоў Савелій Міронавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]