Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
| Савет міністраў Рэспублікі Беларусь (Саўмін РБ, СМ РБ) |
|
|---|---|
| Дом Урада | |
| Агульная інфармацыя | |
| Штаб-кватэра | 220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада) |
| Прэм'ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч |
| Першы намеснік | Уладзімір Сямашка |
| Намеснікі | Анатоль Калінін, Сяргей Румас, Валерый Іваноў, Анатоль Тозік |
| Сайт | |
| government.gov.by | |
| Палітыка — Партал:Палітыка |
| Беларусь |
Гэты артыкул — частка серыі: |
|
Савет Міністраў Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі.
Старшынёй Савета Міністраў з'яўляецца Прэм'ер-міністр, які прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.
Намеснікамі Прэм'ер-міністра з'яўляюцца першы намеснік прэм'ер-міністра і намеснікі прэм'ер-міністра[1].
Змест |
Cклад[правіць]
У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
- Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
- намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
- кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- старшыня Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
- міністры
- старшыні дзяржаўных камітэтаў
- кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- старшыня Упраўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў
- іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць[правіць]
Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[2]:
- дзяржаўныя адміністрацыйныя органы
- міністэрствы
- дзяржаўныя камітэты
- канцэрны («Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім»)
- арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду (Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў)
Цяперашні склад[правіць]
Прэзідыум Савету Міністраў[правіць]
| Пасада | Кіраўнік |
|---|---|
| Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь | Міхаіл Мясніковіч |
| Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | Андрэй Кабякоў |
| Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | Аляксандр Якабсон |
| Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Уладзімір Сямашка |
| Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Анатоль Калінін |
| Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Пётр Пракаповіч |
| Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Міхаіл Русы |
| Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Анатоль Тозік |
| Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь | Мікалай Снапкоў |
| Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь | Андрэй Харкавец |
| Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь | Уладзімір Макей |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Закон Республики Беларусь 23 июля 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь» — Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь.
- ↑ Урад Беларусі — БелТА.
Спасылкі[правіць]
| Краіны Еўропы: Урады | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |