Савет Нацыі Алжыра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Савет Нацыі Алжыра (ﻣﺠﻠﺲ الأمة) — верхняя палата парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, утворанага пасля папраўкі да Канстытуцыі ад 28 лістапада 1996 года.

Складаецца з 144 членаў, прызначаных на шасцігадовы тэрмін, палова якіх перапрызначаецца праз кожныя 3 гады. 1/3 (48 членаў) прызначаюцца Прэзідэнтам Алжыра. Астатнія 2/3 (96 членаў) абіраюцца разам з дэпутатамі, абранымі ад мясцовай улады.

Членам Савета Нацыі можа быць грамадзянін Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, які дасягнуў 40 гадоў і пражыў на тэрыторыі краіны не меней 5 гадоў. Член Савета Нацыі не можа адначасова з’яўляцца членам урада, сілавых структур.

Прэзідэнты Савета Нацыі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]