Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Гісторыя Беларусі
Coat of arms of Belarus.svg

·Усходнія славяне·
·Полацкае княства ·
·Кіеўская Русь·
·Вялікае княства Літоўскае·
·Рэч Паспалітая·
·Расійская імперыя·
·БНР·
·ССРБ·
·ЛітБел·
·БССР·
·Сучасная Беларусь·

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ), Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (БССР), дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў студзені-лютым 1919 пад кантролем бальшавіцкага ўрада.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

Па пытанню самавызначэння Беларусi сярод партыйных i савецкiх работнiкаў не было адзiнага меркавання. А. Чарвякоў, З. Жылуновiч i iншыя лiдэры выступалi за стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i ўваходжанне яе ў склад РСФСР на правах аўтаномii. Кiраўнiкi Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) i Заходняй вобласцi А. Мяснiкоў, В. Кнорын, М. Калмановiч, К. Ландар i iншыя не прызнавалi iснавання беларускага этнасу, ды i ажыцяўлення права нацыi на самавызначэнне ва ўмовах наблiжэння, як iм здавалася, сусветнай рэвалюцыi таксама не прызнавалi.

Пасля заканчэння германскай акупацыi Беларусi ў канцы 1918 i заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Армiяй узнiкла неабходнасць тэрмiновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасцi. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.

30-31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) (гл. Першы з'езд КП(б)Б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.

Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі унітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.

На Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з'езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўкай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, патрабаваў аб'яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб "засцерагчы гэтыя рэспублікі ад ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў". Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.

27 лютага 1919 на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.

На іншых мовах