Савецка-японская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Савецка-японская вайна
Другая сусветная вайна
US-Soviet sailors on VJ Day.jpg
Савецкія і амерыканскія маракі святкуюць капітуляцыю Японіі (Аляска, ЗША)
Дата 9 жніўня2 верасня 1945
Месца Маньчжурыя, Сахалін, Курыльскія астравы, Карэя
Вынік Перамога СССР
Тэрытарыяльныя
змены
Японская імперыя капітулявала. СССР анексаваў у Японіі тэрыторыі, у т.л. тыя, якія былі згублены Расіяй у выніку Руска-японскай вайны. Дзяржавы Маньчжоу-го і Мэнцзян спынілі сваё існаванне.
Cупраціўнікі
Сцяг СССР СССР
Манголія МНР
Сцяг Японскай імперыі Японская імперыя
Flag of Manchukuo.svg Маньчжоу-го

Flag of the Mengjiang.svg Мэнцзян

Камандуючыя
Сцяг СССР А. Васілеўскі
Манголія Х. Чайбалсан
Сцяг Японскай імперыі Ацудза Ямада Здаўся
Flag of Manchukuo.svg Пу І Здаўся
Flag of the Mengjiang.svg Н. Дэмчыгдонраў Здаўся
Сілы бакоў
1 577 225 салдат
26 137 артгармат
1852 САУ
3704 танкі
5368 самалётаў
Сцяг Японскай імперыі 713 000 салдат[1]
Flag of Manchukuo WarFlag And Naval Ensign.svg 170 000 салдат
Flag of the Mengjiang.svg 44 000 салдат
усяго 1 217 000[1]
6700 гармат
1000 танкаў
1800 самалётаў
Ваенныя страты
12 031 беззваротныя
24 425 санітарныя
78 танкаў і САУ
232 гармат і мінамётаў
62 самалёта[2]
84 000 забіта
594 000 узята ў палон[1][3]
 Прагляд гэтага шаблона Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны

Кітай Пёрл-Харбар Тайланд Бірма Малайя Ганконг Філіпіны (1941–1942) Гуам Уэйк Галандская Ост-Індыя Партугальскі Тымор Аўстралія Новая Гвінея Сінгапур Індыйскі акіян Рэйд на Токіа Саламонавы астравы Каралавае мора Мідуэй Алеуцкія астравы Андаманскія астравы Гілберта і Маршалавы астравы Філіпіны (1944–1945) Марыянскія астравы Барнэа Рукю Маньчжурыя Паўднёвы Сахалін Сэйсін Юкі Расін Курылы

Шаблон:Савецка-японская вайна Савецка-японская вайна 1945, ваенныя дзеянні з 9 жніўня па 2 верасня 1945 года савецкіх войск па разгроме японскіх войск на Далёкім Усходзе. Вайна — працяг Вялікай Айчыннай вайны, частка Другой сусветнай вайны.

Да пачатку вайны паміж бакамі дзейнічала дамова пра нейтралітэт ад 13 красавіка 1941 года. Японія пасля нападу Германіі на СССР неаднаразова прадпрымала дзеянні, якія парушалі гэтую дамову (парушэнні граніцы, перашкоды суднаходству). Японскі генеральны штаб забяспечваў гітлераўскае камандаванне сакрэтнай інфармацыяй аб колькасці і дыслакацыі часцей і рэзерваў Чырвонай Арміі, аб яе ўзбраенні, аб эканамічным стане Савецкага Саюза, яго ваеннай вытворчасці і г.д. Але галоўнае — Японія сканцэнтравала на граніцы з СССР вялікую групіроўку войск, што вымушала савецкае кіраўніцтва трымаць на Далёкім Усходзе істотныя вайсковыя сілы (да 59 дывізій), жыццёва неабходныя на еўрапейскіх франтах.

У адпаведнасці са сваімі саюзніцкімі абавязацельствамі, пацверджанымі на Крымскай канферэнцыі 1945 і Патсдамскай канферэнцыі 1945, СССР 5 красавіка 1945 года дэнансаваў дамову пра нейтралітэт (які страціў сэнс, паколькі Японія дапамагала Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза і сама ваявала супраць саюзнікаў СССР — ЗША і Вялікабрытаніі) і 8 жніўня 1945 года абвясціў вайну Японіі.

Войскі СССР разам з войскамі Мангольскай Народнай Рэспублікі атакавалі ворага па ўсёй граніцы з Маньчжурыяй і ўзбярэжжы Паўночнай Карэі, расчлянілі Квантунскую армію і прымусілі яе да капітуляцыі.

2 верасня 1945 года Японія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна скончылася.

У Савецкім Саюзе дзень 3 верасня стаў Днём Перамогі над Японіяй. 4 верасня Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб скасаванні Дзяржаўнага Камітэта Абароны і перадачы ўсіх яго спраў Савету Народных Камісараў СССР.

За баявыя подзвігі ў савецка-японскай вайне вышэйшае званне Героя Савецкага Саюза прысвоена беларусам М.У.Барташову, Г.С.Здановічу, В.А.Кату, М.А.Ласкунову, Ц.А.Пачтарову.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 "August Storm: The Soviet 1945 Strategic Offensive in Manchuria. Leavenworth Papers №7. by LTC David. M. Glantz" (англ.) . Combat Studies Institute, fort Leavenworth, Kansas, 1983. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 чэрвеня 2010.
  2. Расія і СССР у войнах XX стагоддзя. Страты ўзброеных сіл.
  3. Страты складаюцца са страт войскаў Манчжоу-Го, якія склалі вялікі працэнт у некаторых раёнах (Тучуань, Чыямісу, Салон). Страты таксама складаюцца з невядомая колькасць японскіх рэзервістаў і грамадзянскіх, якія ваявалі разам з ваеннымі гарнізонамі. Не ўлічаны японскія войскі, якія працягвалі ваяваць доўгі час пасля фармальнай капітуляцыі Японіі. (Д. Гланц)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Войны Расіі Шаблон:Сахалінская вобласць у тэмах

Беларусь у Другой сусветнай вайне
Польская абарончая вайна 1939Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССРВялікая Айчынная вайна 1941-1945
Аперацыі: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941Аперацыя Баграціён
Звязаныя тэмы: Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944Беларуская народная самапомачБеларуская цэнтральная радаСавецкі партызанскі рух, 1941-1944Армія Краёва