Савецкі раён (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Савецкі раён, Мінск)
Савецкі раён
Герб
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1938
Кіраўнік Сяргей Анатольевіч Хільман
Насельніцтва
  • 161 572 чал. (2015)[1]
Плошча
  • 13,7 км²
Савецкі раён на карце
Афіцыйны сайт

Савецкі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, праспектам Машэрава, вуліцамі Казлова, Платонава, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Сурганава, Якуба Коласа, Лагойскім трактам (у сучасных граніцах з 1977). Асноўныя магістралі — праспект Незалежнасці, вуліцы Багдановіча, Якуба Коласа, Веры Харужай, Сурганава (2-е гарадское кольца).

Адміністрацыя Савецкага раёна на вуліцы Дарашэвіча

Створаны ў 1938 пад назвай Варашылаўскі (адзін з трох старэйшых раёнаў Мінска), у 1961 атрымаў цяперашнюю назву. Плошча: 1,3 тыс. га, у тым ліку больш за 0,5 тыс. га зялёных насаджэнняў. Насельніцтва: 158 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Савецкім раёне Мінска

1940 — адкрыццё Мінскага радыёзавода1957 — МПА імя Леніна, з 1992 — ВА «БелВАР», з 1997 ААТ МПЗ).
1945 — утвораны інстытут «Белсельпраект».
1956 — увод першай чаргі Паліграфкамбіната імя Я.Коласа; будуецца завод матэматычных машын (цяпер — завод імя Арджанікідзэ; адкрыццё руху трамваяў па тэрыторыі раёна.
1958 — створана школа міліцыі МУС СССР (цяпер — Акадэмія МУС Беларусі).
1964 — створаны РТІ (цяпер — БДУІР); адкрыты ЦУМ.
1968 — утвораны інстытут «Белкамунпраект».
1974 — заснавана Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі.
1975 — адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік».
1980 — адкрыццё крытага Камароўскага рынка і ўніверсама «Рыга».
1981 — увод у дзеянне Цнянскага вадасховішча — першай чаргі Сляпянскай воднай сістэмы.
1983 — адкрыццё адзінай у краіне студэнцкай паліклінікі.
1984 — увод першай лініі метрапалітэна.
1997 — завяршэнне будаўніцтва другой чаргі ЦУМ «Мінск».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размяшчаюцца 16 прамысловых прадпрыемстваў, 14 будаўнічых арганізацый, 4 прадпрыемствы транспарту і сувязі, каля 500 гандлёвых прадпрыемстваў (у тым ліку Камароўскі рынак, ЦУМ «Мінск»).

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

У Савецкім раёне знаходзяцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў, 9 праектных і навукова-даследчых інстытутаў, 5 бібліятэк. Дом друку, Дом прэсы, кінатэатр «Кастрычнік», Белдзяржфілармонія, Палац мастацтваў.

Некаторыя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі