Сага пра нашчадкаў Кнута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Knýtlinga saga
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Сага пра нашчадкаў Кнута, Ævi Danakonunga, Жыціе дацкіх конунгаў, Сага пра Кнютлінгаў
Аўтар(ы) Олаф Тордарсан
Дата напісання ~ 1260
Мова арыгінала старажытнаісландская
Апісвае IX—XII стагоддзя
Тэма дацкія конунгі
Жанр гістарычная хроніка
Змест Жыціе дацкіх конунгаў ад Харальда I да Кнуда VI
Персанажы Харальд I, II, III; Свен I, II, III; Кнуд Вялікі, Хардэкнуд, Магнус I, Кнуд IV, V, VI;
Олаф I, Эрык I, II, III;
Нільс, Вальдэмар I
Цесна звязана Круг зямны
Арыгінал невядомы

Сага пра нашчадкаў Кнута, Сага пра Кнютлінгаў (стар.-сканд.: Knýtlinga saga) або Жыціе дацкіх конунгаў (стар.-сканд.: Ævi Danakonunga) — адна з каралеўскіх саг, прысвечаных жыццю манархаў Даніі пачынаючы прыкладна з 950 года н.э. з кіравання Харальда Сінязубага і сканчаючы 1187 годам, калі Кнуд VI атрымаў перамогу ў паходзе на Вендаў. Сага напісана ў Ісландыі прыблізна ў 1260 годзе.

Сага цесна звязана з працай Сноры Стурлусана пра гісторыю нарвежскіх конунгаў — Кругам зямным. Як і Сноры, аўтар сагі часта выкарыстоўвае скальдычныя песні ў якасці дакументальнай крыніцы.

Ёсць вялікая верагоднасць, што аўтарам сагі быў Олаф Тордарсан, пляменнік Сноры Стурлусана. Олаф знаходзіўся пры двары дацкага конунга Вальдэмара Пераможнага, брата Кнуда VI, у 1240-41 гадах, і Вальдэмар забяспечыў Олафа каштоўнымі звесткамі.