Сады Хеўсель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Культурны ландшафт Дыярбакірскай крэпасці і садоў Хеўсель*
Diyarbakır Fortress and Hevsel Gardens Cultural Landscape**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Турцыя
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 1488
Рэгіён***
Каардынаты 37°53′56″ пн. ш. 40°14′32″ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2015  (39 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Сады Хеўсель (турэцк.: Hevsel Bahçeleri) — семсот гектараў ўрадлівых зямель паблізу берага Тыгра, паміж крэпасцю Дыярбакыр і ракой. Сады былі ўключаны ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2013 годзе; яны сталі аб'ектам Сусветнай спадчыны ў 2015 годзе разам з крэпасцю Дыярбакыр[1][2].

Сады Хеўсель з'яўляюцца прыкладам таго, што ў навакольнага асяроддзя і біясістэмаў ёсць «памяць». Іх даследаванні могуць дапамагчы зразумець, што адбывалася ў даліне ракі Тыгр, па меншай меры, з часоў Асірыйскай імперыі — гэта значыць, з таго моманту, як сады ўпершыню трапілі ў старажытныя тэксты (каля 3000 гадоў таму). Маштабныя змены, выкліканыя вулканічнай актыўнасцю, кліматычнымі ўмовамі, дынамікай адкладання і эрозіі, тэктанічнымі ўзняццямі і звязанымі з імі землятрусамі, а таксама — наступствамі былой чалавечай дзейнасці — істотна адбіліся ў сучасным аб'екце Сусветнай спадчыны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Умацаваны горад (або крэпасць) Дыярбакыр размешчаны ў вярхоўях басейна ракі Тыгр. Ён знаходзіцца на схіле пагорка, які з'яўляецца часткай так званага «Ўрадлівага паўмесяца». Сам горад і яго навакольны прыродны ландшафт складваліся паступова — на працягу некалькіх стагоддзяў. Уплыў на архітэктуру і гаспадарку ў рэгіёне аказвалі адразу некалькі змяняўшых адна другую цывілізацый. Горад стаў важным эканамічным і палітычным цэнтрам у эліністычны перыяд і заставаўся ім на працягу амаль усёй старажытнарымскай эпохі. Дыярбакыр захаваў сваё значэнне ў эпоху праўлення дынастыі Сасанідаў, а таксама — у тыя часы, калі ён паслядоўна належаў да Візантыйскай і Асманскай імперыяў. Як у Ісламскі перыяд, так і ў нашы дні, горад застаецца важным рэгіянальным цэнтрам[3].

Аб'ект, які ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ў 2015 годзе, уключае ў сябе курган (тэль) на месцы старажытнага горада Амід — вядомы сёння як Içkale (што азначае «ўнутраны замак») — саму крапасную сцяну горада Дыярбакыр (яна мае працягласць у 5800 метраў і ўключае ў сябе шматлікія вароты, вежы, контрфорсы і шэсцьдзесят тры надпісы, зробленыя ў розныя гістарычныя эпохі). Часткай ахоўнага аб'екта з'яўляюцца таксама і ўрадлівыя сады Хеўсель, размешчаныя паміж Дыярбакырам (яго крапасной сцяной) і ракой Тыгр. У свой час яны забяспечвалі насельніцтва і абаронцаў горада вадой і ежай.

Сады Хеўсель маюць плошчу каля сямісот гектараў; пры гэтым яны складаюцца з некалькіх дастаткова розных па тыпу абласцей, у якіх змаглі сфармавацца асяроддзі пражывання для разнастайных жывёл і птушак. Самі сады з'яўляюцца самым вялікім птушыным запаведнікам ва ўсёй паўднёва-усходняй Анатолі: у іх жывуць больш за 180 відаў птушак. Гэта і курганнік (Buteo rufinus), і асаед (Pernis), і звычайны арол-вужаед (арол-вужаед або крачун, Circaetus gallicus або Circaetus ferox), і палявы (або звычайны) лунь (Circus cyaneus), дамавы сыч (Athene noctua) і (стэпавая) пустальга. Акрамя таго, у запаведніку сустракаюцца выдры, лісы, куніцы, вавёркі і вожыкі. У садах Хеўсель таксама спыняецца на адпачынак і шэраг пералётных птушак.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

На думку сучасных даследчыкаў сады Хеўсель ўяўляюць сабой прыклад таго, што ў навакольнага асяроддзя і біясістэм ёсць «памяць». Іх даследаванні могуць дапамагчы зразумець, што адбывалася ў даліне ракі Тыгр, па меншай меры, з часоў Асірыйскай імперыі — гэта значыць, з таго моманту, як сады ўпершыню патрапілі ў запісы, выкананыя на клінапісных таблічках каля 3000 гадоў таму. Маштабныя змены, выкліканыя вулканічнай актыўнасцю, кліматычнымі ўмовамі, дынамікай адкладання і эрозіі, тэктанічнымі ўзняццямі і звязанымі з імі землятрусамі, а таксама — наступствамі мінулай чалавечай дзейнасці — істотна адбіліся ў сучасным аб'екце Сусветнай спадчыны. Інакш кажучы, сады Хеўселя — гэта сукупнасць аб'ектаў, якія могуць утрымліваць інфармацыю аб «доўгіх перыядах» у гісторыі горада Дыярбакыр. Акрамя таго, на тэрасах, на якіх размешчаны сады, «запісаныя» гідралагічныя і кліматычныя змены ў даліне ад апошняга ледніковага перыяду і галацэну да сённяшняга дня[4].

Па дадзеных на 2015 год, ні ў садках Хеўсель, ні на тэрасах Тыгра ў Дыярбакыры не праводзіліся паўнавартасныя даследаванні ні ўзросту аб'ектаў, ні іх стратыграфіі або седзіменталогіі. Неабходнасць адбору кернаў на ўсіх тэрасах падкрэслівалася ў даследаваннях. Складанасць ўяўлялі сабой пласты жвіру, толькі «прабіўшыся» праз якія, можна было дасягнуць слаёў і адкладаў розных перыядаў, адказных за фарміраванні сучасных рачных поймаў і тэрасаў.

Спіс Сусветнай спадчыны[правіць | правіць зыходнік]

Сады Хеўсель сталі кандыдатам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2013 годзе. У 2015 годзе ён былі афіцыйна ўнесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА[5].

У маі 2016 года ахова запаведніка знішчыла на тэрыторыі садоў плантацыю па вырошчванню канопляў, якая складалася з 500000 кустоў марыхуаны.

Зноскі

  1. Sabah 2013.
  2. Hürriyet 2016.
  3. UNESCO World Heritage Centre. Культурный ландшафт «Крепость Диярбакыр и сады Хевсель» (англ.). whc.unesco.org (20 красавіка 2015). Праверана 22 мая 2017. (англ.) Праверана 22 мая 2017.
  4. Catherine Kuzucuoğlu, Sabri Karadoğan The Hevsel Gardens: archives of human activities and of the past and present evolution of the River Tigris at Diyarbakır / Martine Assénat. — İstanbul: Institut français d’études anatoliennes, 2015-12-31. — ISBN 9782362450617.
  5. UNESCO World Heritage Centre. UNESCO World Heritage Centre - Decision - 39 COM 8B.32 (англ.). whc.unesco.org (20 красавіка 2015). Праверана 22 мая 2017. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]