Сад Цюільры
Сад Цюільры (фр.: le jardin des Tuileries) — у цэнтры Парыжа, у 1-ай акрузе, займае тэрыторыю паміж плошчай Згоды, вуліцай Рывалі, Луўрам і Сенай; раскінуўся на 25,5 га, яго даўжыня 920 м, а шырыня 325 м. Калісьці тут знаходзіўся палац Цюільры, а зараз — самы значны і самы стары сад «а ля франсэ» — французскі парк.
Гісторыя [правіць]
Яшчэ ў XV стагоддзі на гэтым месцы была ўскраіна горада за сценамі Луўрскай крэпасці — з публічнай звалкай і здабычай гліны для вытворчасці чарапіцы (фр. tuile, «цюіль»), — адсюль і назва Цюільры.
Першы парк пачалі разбіваць у 1564 гаду па загаду Кацярыны Медычы, якая пажадала новы палац — Цюільры — і сад для прагулак. Таму парк быў у італьянскам стылі: 6 алей па даўжыні сада і 8 — па яго шырыні. Праз 110 гадоў, у 1664 гаду, Кальбер загадаў перапланаваць парк, даручыўшы гэтае заданне Лянотру.
Літаратура [правіць]
- Bresc-Bautier (Geneviève), Caget (Denis), Jacquin (Emmanuel), Jardins du Carrousel et des Tuileries, Réunion des musées nationaux, 1996.
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сад Цюільры
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |