Сайгак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сайгак
Saiga.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Сямейства:

Пустарогія

Род:

Saiga

Від:

Сайгак

Навуковая назва

Saiga tatarica

ITIS   625120
NCBI   34875

Сайгак, таксама Сайга[1] (Saiga tatarica) — парнакапытнае млекакормячае з падсямейства сапраўдных антылоп (хоць з-за сваёй своеасаблівай анатоміі яго часам разам з тыбецкай антылопай адносяць да асаблівага падсямейства). У 2002 годзе Міжнародным саюзам аховы прыроды (МСАП) гэты від быў аднесены да катэгорыі «CR», гэта значыць «які знаходзіцца ў крытычным стане». Першапачаткова засялялі вялікую тэрыторыю ў стэпах і паўпустынях Еўразіі ад падножжа Карпацкіх гор і Каўказа да Джунгарыі і Манголіі. Зараз сайгакі жывуць толькі ў Казахстане, Узбекістане, з заходамі ў Туркменію, у Расіі (у Калмыкіі і Астраханскай вобласці) і заходняй Манголіі.

Зноскі

  1. Сайгак, таксама Сайга ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.82