Саксафон

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Альтовы саксафон

Саксафон (ад Sax - прозвішча вынаходніка і грэч.: φωνή - гук) - духавы музычны інструмент. Саксафон упершыню сканструяваў бельгійскі майстар Адольф Сакс у 1842 г. Інструмент неабходны для выканання джаза, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучанне, пявучы тэмбр.

[правіць] Тыпы саксафонаў

Разнавіднасць Строй Транспазіцыя
Саксафон-сапраніна Es (мі-бемоль) Малая тэрцыя ўгару
Саксафон-сапрана B (сі-бемоль) Вялікая секунда ўніз
Альтовы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая секста ўніз
Тэнаровы саксафон B (сі-бемоль) Вялікая нона ўніз
Барытонавы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая тэрцдэцыма ўніз
Басовы саксафон B (сі-бемоль) Вялікая секунда цераз дзве актавы ўніз
Кантрабасавы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая секста цераз дзве актавы ўніз