Саксон Граматык
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Саксон ГРАМАТЫК (лац.: Saxo Grammaticus; каля 1140 — пасля 1208), дацкі летапісец, які ў сваім 16-томавым летапісе «Дзеяння данаў» (лац.: Gesta Danorum) выклаў найстаражытныя скандынаўскія сагі.
Аб асобе Саксона Граматыка амаль нічога невядома, усе згадкі аб ім па-за межамі яго ўласнага летапісу сумнеўныя. Непасрэдна ў «Дзеяннях данаў» гаворыцца толькі, што бацька і дзед летапісца служылі ў войску караля Вальдэмара I, а сам летапісец быў на службе, але ўжо не вайсковай, у Вальдэмара II. Дасканалы стыль латыні Саксона прымушае меркаваць, што ён атрымаў адукацыю па-за межамі Даніі — верагодна, ува Францыі. Мянушка Граматык упершыню была дадзена яму ў летапісе XIV ст., як прызнанне яго стылістычнага майстэрства.
Літаратура [правіць]
- Davidson, Hilda Ellis. Introduction to Saxo Grammaticus The History of the Danes, Book I—IX. Volume II: Commentary. Edited by Hilda Ellis Davidson. Cambridge: D. S. Brewer, 1980.
- Dumézil, Georges. From Myth to Fiction: The Saga of Hadingus. Translated by Derek Coltman. Chicago: University of Chicago Press, 1973.
- Fisher, Peter, trans. Saxo Grammaticus The History of the Danes, Book I—IX. Volume I: Text. Edited by Hilda Ellis Davidson. Cambridge: D. S. Brewer, 1979.
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Даніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |