Саламанкскі ўніверсітэт
| Універсітэт Саламанкі Universidad de Salamanca |
|
| Арыгінальная назва: |
Universidad de Salamanca |
|---|---|
| Міжнародная назва: |
лац.: Universitas Studii Salamanticensis |
| Дэвіз: |
лац.: Quod natura non dat, Salmantica non praestat, (Што не дае прырода, Саламанка не папаўняе) |
| Заснаваны: | |
| Тып: |
публічны |
| Студэнты: |
30.446[1] |
| Размяшчэнне: | |
| www.usal.es | |
Універсітэт Саламáнкі (ісп.: Universidad de Salamanca) — самы старажытны ўніверсітэт Іспаніі, які разам з Балонскім, Оксфардскі і Сарбонай уваходзіць у чацвёрку найстарэйшых універстітэтаў Еўропы. Размешчаны ў горадзе Саламанка, аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон. Гэта першая еўрапейская ўстанова, якая атрымала статус "універсітэта". Гэтага статусу ўніверсітэт удастоіў кароль Альфонса X у 1254 годзе, і праз год яго прызнаў папа рымскі Аляксандр IV.
Гісторыя [правіць]
Як і ўсе найстаражытныя універсітэты, Саламанкскі спачатку быў утвораны ў якасці школы пры саборы. Існаванне школы згадваецца ў 1130 годзе, калі яе кіраўнік прысутнічаў на з'ездзе ў Карыёне. У 1218 кароль Альфонса X за якасць адукацыі прысвоіў установе ступень "Studium Generale" ці "ўсеагульнай школы", якая па сутнасці была першапачатковай назвай універсітэтаў. Гэты тытул паказваў на разнастайнасць адукацыйнай праграмы, на вартасць дыпломаў і на тое, што школа была публічнай. У гэты час у школе функцыянавалі кафедры кананічнага і грамадзянскага права, медыцыны, логікі, граматыкі і музыкі. Кароль імкнуўся да таго, каб яго падданыя вучыліся тут, а не ў кастыльскай адукацыйнай установе у Паленсіі, якая была ўдастоены тытула каралём Альфонса VIII у 1208 годзе. У гады праўлення Альфонса X ўстанова ператварылася з «ўсеагульнай школы» ва «ўніверсітэт». Універсітэт Саламанкі стаў першай еўрапейскай адукацыйнай установай з уласнай публічнай бібліятэкай. У 1255 годзе папа рымскі Аляксандр IV прызнаў універсітэцкі статус Саламанкі, а таксама удастоіў ўстанову правам ўласнай пячаткі, а яго выпускнікоў — правам паўсюднага выкладання.
Зноскі
- ↑ University of Salamanca Estudiantes (ісп.) . Праверана 15 верасня 2008.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).