Саламонавы Астравы
|
|||||
![]() |
|||||
| Дэвіз: «To Lead is to Serve (Весці значыць Служыць)» |
|||||
| Гімн: «God Save Solomon Islands» | |||||
| Дата незалежнасці | 7 ліпеня, 1978 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | англійская | ||||
| Сталіца | Ханіяра | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Ханіяра | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Каралева Генерал-губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Фрэнк Кабуі Гордан Ліла |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
142-я ў свеце 28 450 км² 3,2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
478 000 чал. 17 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$840 млн $1522[1] |
||||
| Валюта | Долар Саламонавых Астравоў (SBD) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .sb | ||||
| Тэлефонны код | +677 | ||||
| Часавы пояс | +11 | ||||
Саламонавы Астравы — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі, якая займае вялікую частку аднайменнага архіпелага, а таксама некаторыя іншыя астраўныя групы. Складаецца з 992 астравоў, агульная плошча якіх — 28 тыс. кв. км. Сталіца — горад Ханіяра.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Саламонавы астравоў заселены ў II-м тысячагоддзі да н.э. продкамі меланезійцаў. Адкрыты ў 1568 г. іспанскім мараплаўцам А.Менданьям дэ Нейра, зноў у 1767 г. англійскім капітанам Ф.Картэрэтам. У XIX ст. насельніцтва Саламонвых астравоў моцна пацярпела ад еўрапейскіх гандляроў рабамі, якія вывезлі многіх іх жыхароў для працы на плантацыях Аўстраліі і астравах Ціхага акіяна. З 1893 — 1900 гг. большая частка Саламонавых астравоў — пратэктарат Вялікабрытаніі. У Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй, у 1942 — 1943 гг. на востраве Гуадалканал і на моры вакол яго адбылася адна з найбольшых бітваў паміж японскімі і амерыканскімі войскамі і флатамі. У 1960 г. прынята Канстытуцыя, паводле якой створаны заканадаўчы і выканаўчы саветы. Новая Канстытуцыя 1976 г. дала астравам унутранае самакіраванне. 7 ліпеня 1978 г. абвешчанав незалежнасць Саламонавых астравоў. Вострай праблемай краіны застаюцца этнічныя супярэчнасці. У маі 2000 г. у сталіцы Саламонавых астравоў адбыліся буйныя сутыкненні на этнічнай глебе.
Насельніцтва [правіць]
Колькасць насельніцтва — 610.000 (ацэнка на ліпень 2010).
Гадавы прырост насельніцтва — 2,3 %.
Нараджальнасць — 26,9 на 1000 (фертыльнасць — 3,4 нараджэнняў на жанчыну).
Смяротнасць — 3,7 на 1000.
Сярэдняя працягласць жыцця — 71 год у мужчын, 76 гадоў у жанчын.
Этнічны склад: меланезійцы — 94,5 %, палінезійцы — 3 %, мікранезійцы — 1,2 %, іншыя — 1,3 % (па перапісу 1999 года).
Мовы: англійская (афіцыйная) — ёй валодаюць 1-2 % насельніцтва, у якасці мовы ўсеагульнага зносін выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцяў мелянезійскага піджына — Піджын Саламонавых астравоў (неа-саламонік, саламонскі Піджын), на самай справе з'яўляецца крэольскай мовай. Усяго ў краіне 120 мясцовых моў.
Рэлігіі: царква Меланезіі — 32,8 %, каталікі — 19 %, евангелісты паўднёвых мораў — 17 %, адвентысты сёмага дня — 11,2 %, адзіная царква — 10,3 %, царква хрысціянскага таварыства — 2,4 %, іншыя хрысціяне — 4,4 %, іншыя — 2,4 % (па перапісу 1999 года).
Дадзеных аб узроўні пісьменнасці насельніцтва Саламонавых Астравоў — няма.
Гарадское насельніцтва — 18 %.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саламонавы Астравы
| Акіянія | ||
|---|---|---|
| Дзяржавы | Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Федэратыўныя Штаты Мікранезіі • Фіджы | |
| Залежныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • атол Джонстан • Астравы Кука • астравы Мідуэй • Ніуэ • Новая Каледонія • Востраў Норфалк • востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • атол Уэйк • Французская Палінезія | |
| Партал:Акіянія | ||

