Саламон Аронавіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саламон Аронавіч Гарэлік
Дата нараджэння 7 ліпеня 1913(1913-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1941(1941-10-23)[1] (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 19311941
Званне Старшы лейтэнант (ваентэхнік 1-га рангу)
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саламон Аронавіч Гарэлік (7 ліпеня 1913, Бабруйск — 22 кастрычніка 1941) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра танкавай роты па тэхнічнай часці 1-га танкавага палка 1-й танкавай брыгады 21 арміі  (руск.) Паўднёва-Заходняга фронту, ваентэхнік 1-га рангу, Герой Савецкага Саюза[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй.

Пасля заканчэння 5 класаў паступіў у прафесійна-тэхнічную школу па спецыяльнасці токара-інструментальшчыка, якую паспяхова скончыў у 1929 годзе і ўладкаваўся токарам-інструментальшчыкам на Бабруйскі чыгуналіцейны завод.

У Чырвонай Арміі з 1932 года[2]. Скончыў бронетанкавую школу ў Ленінградзе (1932), Курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу  (руск.) (1934). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг[2].

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У баях з нямецкімі войскамі праявіў высокую мужнасць і геройства. Ён неаднаразова эвакуіраваў з поля бою падбітыя танкі і перапраўляў іх у палявыя майстэрні. Пад шквальным агнём праціўніка выпраўляў пашкоджанні, а калі таго патрабавала баявая абстаноўка, сам сядаў за руль і вёў машыну ў атаку, выдатна выконваючы абавязкі кіроўцы і камандзіра танка.

На яго рахунку лічылася мноства знішчаных варожых гармат, мінамётаў, кулямётных гнёздаў, салдат і афіцэраў. У ліпені 1941 года ў баях за Шэпэціўку знішчыў 4 супрацьтанкавыя гарматы, 6 мінамётаў і больш за два узвода нямецкай пяхоты.

20 верасня 1941 года ў баі пад горадам Багадухавам Харкаўскай вобласці ён асабіста знішчыў 8 гармат, 3 мінамётаў і здушыў гусеніцамі свайго танка некалькі кулямётных гнёздаў. Ва ўсіх баях асабістым прыкладам адвагі вёў за сабой іншыя танкавыя экіпажы. У атаках быў толькі наперадзе.

23 кастрычніка 1941 года, на подступах да горада Белгарада, падцягнуўшы свежыя сілы, немцы ўклініліся ў абарону савецкіх войскаў на стыку стралковых падраздзяленняў. 1-я танкавая брыгада атрымала загад знішчыць групоўку праціўніка, якая здолела прарвацца да горада. 5 баявых машын з дэсантам аўтаматчыкаў атакавалі немцаў. Наперадзе ішоў цяжкі танк КВ лейтэнанта Лысенкі, вёў яго ваентэхнік 1-га рангу, памочнік камандзіра роты па тэхнічнай часці 1-га танкавага палка (1-я танкавая брыгада, 21-я армія  (руск.), Паўднёва-Заходні фронт) С. Гарэлік[2]. Танк уварваўся на пазіцыю варожых артылерыстаў. У баі танк, якім камандаваў С. А. Гарэлік, быў падбіты і загарэўся[2]. 2 гадзіны вялі танкісты агонь з нерухомага танка, а калі скончыліся снарады і патроны, адбіваліся гранатамі. Экіпаж не пакінуў машыны і змагаўся да апошняга[2]. Немцы акружылі машыну, прапанавалі экіпажу здацца ў палон. Атрымаўшы адмову, гітлераўцы падпалілі яе. Гарэлік згарэў разам з камандзірам у падбітым танку.

Пахаваны ў брацкай магіле ў Белгарадзе[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1941 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства ваентэхніку 1-га рангу Гарэліку Саламону Аронавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[3].
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Яго імем названа вуліца ў горадзе Белгарадзе[2], на месцы пахавання ўсталяваны помнік.
  • У 2005 годзе яго імем названа вуліца ў родным горадзе Бабруйску ў мікрараёне Кісялевічы[4].

Зноскі

  1. а б Solomon Aronovich Gorelik // TracesOfWar
  2. а б в г д е ё ж Горелик Соломон Аронович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 163. — 737 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР "«О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 5 няобря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 5 января (№ 1 (160)). — С. 1.
  4. Аннотационная доска на улице Горелика (руск.). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 79.
  • Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. — Мінск, 2010. — С. 291.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Саламон Аронавіч Гарэлік на сайце «Героі краіны»