Саламон Арон Берсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Саламон Арон Берсан
Solomon Aaron Berson
Дата нараджэння:

22 красавіка 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})

Месца нараджэння:

Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША

Дата смерці:

30 мая 2011({{padleft:2011|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (93 гадоў)

Месца смерці:

Атлантык-Сіці, Нью-Джэрсі, ЗША

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

Эндакрыналогія

Месца працы:

Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў

Альма-матэр:

Нью-Ёркскі ўніверсітэт

Вядомы як:

распрацаваў радыёімуналагічны метад

Саламон Арон Берсан (англ.: Solomon Aaron Berson, 22 красавіка 1918, Нью-Ёрк, ЗША — 11 красавіка 1972, Атлантыка-Сіці, ЗША) — амерыканскі ўрач-эндакрынолаг. Вядомы тым, што ў 1950-я гады разам з Разалін Сасмэн Ялаў распрацаваў радыеімуналагічны метад, які атрымаў шырокае распаўсюджванне ў біялогіі і медыцыне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, скончыў Гарадскі каледж Нью-Ёрка ў 1938 годзе. У 1939 годзе атрымаў ступень магістра ў Нью-Ёркскім універсітэце, а ў 1945 годзе стаў доктарам медыцыны ў медыцынскай школе таго ж універсітэта. Пасля інтэрнатуры ў Бостане і двух гадоў у арміі вярнуўся ў Нью-Ёрк і працаваў у Бронксе ў шпіталі пры кіраванні справамі ветэранаў.

Пачаў сваю навуковую кар'еру ў 1950 годзе, калі стаў працаваць у Радыеізатопным аддзеле шпіталя і супрацоўнічаць з Разалін Сасмэн Ялаў. Іх раннія працы ў лабараторыі датычыліся метабалізму ёду і чалавечага сыраватачнага альбуміна. Пазней яны сталі займацца інсулінам, вымярэнні якога ў крыві былі тады ўскладнены. [1] Яны распрацавалі метад радыеімуналагічнага аналізу, які даў добрыя вынікі, і апублікавалі працы ў 1960 годзе.[2]

Пасля паспяховай распрацоўкі РІА для інсуліну Берсан і Ялаў распрацавалі аналагічныя методыкі для іншых гармонаў — карцікатрапін, гастрын, паратырэоідны гармон і гармон росту, і ў выніку гэтага зрабілі важныя адкрыцці ў фізіялогіі гэтых гармонаў.[3]

Берсан, як правіла, разам з Ялаў, атрымліваў шматлікія прэміі і ўзнагароды за сваю працу.

У 1972 годзе ён быў абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, але ў той жа месяц памёр ад шырокага інфаркту міякарда ў Атлантыка-Сіці, дзе ўдзельнічаў у сходзе Федэрацыі амерыканскіх навуковых таварыстваў эксперыментальнай біялогіі.[4] У 1975 годзе Ялаў і Берсан (пасмяротна) атрымалі прэмію за навуковыя дасягненні ад Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі. У 1977 годзе Ялаў ужо адна атрымала Нобелеўскую прэмію за іх сумесную працу ў сувязі з тым, што гэтая прэмія не ўручаецца пасмяротна.

Зноскі

  1. Rall JE. Solomon A. Berson. In «Biographical Memoirs». National Academy of Sciences 1990;59:54-71. ISBN 0-309-04198-8. Fulltext.
  2. Yalow RS, Berson SA. Immunoassay of endogenous plasma insulin in man. J Clin Invest 1960;39:1157-75. DOI:10.1172/JCI104130 PMID 13846364.
  3. Straus E. Gastrointestinal hormones. Mt Sinai J Med 2000;67:54-7. PMID 10679142.
  4. Straus, Eugene (2000). Rosalyn Yalow: Nobel Laureate: Her Life and Work in Medicine. Basic Books. p. 19. ISBN 0-7382-0263-0. http://books.google.com/books?id=k2BSOpipdpcC&printsec=frontcover&dq=Nobel+prize&q=Nobel+prize&hl=en#v=snippet&q=Nobel%20prize&f=false.