Саламон Аўгуст Андрэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Саламон Аўгуст Андрэ
шведск.: Salomon August Andrée
SAAndree.png
Дата нараджэння:

18 кастрычніка 1854(1854-10-18)

Месца нараджэння:

Грэна, Швецыя

Дата смерці:

1897(1897)

Месца смерці:

востраў Белы, Шпіцберген

Краіна:

Flag of Sweden.svg Швецыя

Навуковая сфера:

палярны даследчык

Альма-матэр:

Каралеўскі тэхналагічны інстытут

Вядомы як:

кіраўнік першай паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс

Саламон Аўгуст Андрэ́ (шведск.: Salomon August Andrée, 18 кастрычніка 1854, Грэна1897) — шведскі інжынер, даследчык Арктыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Каралеўскі тэхналагічны інстытут у Стакгольме.

У 1882-1883 гадах прымаў удзел у навуковай экспедыцыі на Шпіцберген.

11 ліпеня 1897 года разам з Н. Стынбергам і К. Фрэнкелем спрабаваў дасягнуць Паўночнага полюса на паветраным шары "Арол" уласнай канструкцыі, аднак загінуў на востраве Белы на ўсход ад Шпіцбергена. Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Андрэ названа паўночная частка вострава Заходні ШпіцбергенЗямля Андрэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]