Саланчаковы працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саланчаковая глеба

Саланчаковы працэс — назапашванне лёгкарастварымых у вадзе солей у верхняй частцы глебавага профілю. Ён праяўляецца ў гумідна-арыдных умовах з каэфіцыентам увільгатнення, меншым за 1,0. Характэрным для саланчаковага працэсу з’яўляецца выпатны водны рэжым, калі колькасць выпадаючых ападкаў меншая за здольнасць глебы і раслін расходаваць вільгаць. Лішак вільгаці ўзнікае за кошт блізкага ўзроўню грунтавых вод, капілярная кайма якіх, выпарваючы вільгаць, прыводзіць да фарміравання засоленых глебаў. Звычайна ўзровень грунтавых вод размешчаны на глыбіні 0,5—3,0 м.