Саланін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Саланін
Саланін: хімічная формула
Агульныя
Сістэматычнае найменне Solanine
Хімічная формула C45H73NO15
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 868,059 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 20562-02-1
SMILES

Саланінядавіты глікаалкалоід (гліказід), выпрацоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых. Змяшчаецца ў любой частцы расліны - у лісці, пладах, сцёблах, клубнях і г. д. Найбольшае ўтрыманне саланіна назіраецца ў ягадах лісніка чорнага (Solanum nigrum) і ва ўсіх частках лісніка салодка-горкага (Solanum dulcamara). У клубнях бульбы ўтрымліваецца да 0,05% саланіна (у прарослых, пазелянелых клубнях ўзровень саланіна значна павышаецца). Саланін таксама ўтрымоўваецца ў недаспелых памідорах, але калі плод памідора вырастае да памераў, характэрных для яго гатунку, і пачынае святлець, становячыся белаватым ці крыху ружаватым, утрыманне саланіна памяншаецца і такія плады робяцца прыдатнымі ў ежу пасля кулінарнай апрацоўкі (марынавання ці засолкі).