Салаўіны цвыркун

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Салаўіны цвыркун
Locustellaluscinioides.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Locustella luscinioides Savi, 1824

Падвіды
  • Locustella luscinioides fusca
  • Locustella luscinioides luscinioides
  • Locustella luscinioides sarmatica
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   560838
NCBI   68490
EOL   1052685

Салаўіны цвыркун (Locustella luscinioides) — птушка атраду вераб'інападобныя (Passeriformes), сямейства валасянкавыя (Sylviidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маленькая птушка, даўжыня цела каля 13 см, маса 15-16 г. Спінны бок рыжавата-карычневы, ніз белаваты, на горле і валляку часам бываюць маленькія цёмныя трохвугольныя плямы.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўразія, Паўночна-Заходняя Афрыка. Раней у Беларусі цвыркун адзначаўся пераважна ў паўднёвых і заходніх раёнах, адзінкавыя сустрэчы былі адзначаны ў цэнтральнай частцы краіны. Цяпер сустрэчы і ўскосныя доказы гнездавання вядомы ў Гомельскім і Жыткавіцкім раёнах. Ёсць звесткі пра рэгулярныя сустрэчы самцоў у паўночных раёнах Беларусі — Гарадоцкім, Ушацкім, Шаркоўшчынскім, Шумілінскім.

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Хмызнякі, цяжкадаступныя зараснікі чароту і іншай расліннасці на невялікіх забалочаных вадаёмах, рыбагадоўчых сажалках, багністых берагах азёр, старыцах рэк, забалочаныя поймавыя лясы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі біялогія віду практычна не вывучана. У прыдатных месцах пражывання можа лакальна збірацца ў вялікай колькасці. Гняздуецца ў хмызняках, зарасніках густых траў. Гнёзды размяшчаюцца каля самай зямлі або вады. Будуе іх з лістоў рагозу, асакі. У кладцы 4-6 яек памерамі 19,6 x 14,6 мм. Корміцца насякомымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5