Салеевыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Салеевыя | |||
Салея пясчаная (Pegusa lascaris)
|
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Надклас: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Сямейства: |
Салеевыя |
||
| Навуковая назва | |||
|
Soleidae |
|||
|
|
|||
Салеевыя, касаротыя, правабаковыя марскія языкі (Soleidae) — сямейства рыб атрада камбалападобных.
Каля 30 родаў, некалькі дзесяткаў відаў.
Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах (у Міжземным і Чорным морах трапляюцца касарот і салея насатая), некаторыя віды — у прэсных водах. Жывуць у прыбярэжнай зоне.
Даўжыня да 60 см, маса да 4 кг. Цела падоўжанае, языкападобнае. Пярэдні край галавы закруглены і выдаецца над рылам. Вочы ў солеевых на правым боку. Ротавая шчыліна вузкая, скошаная на левы бок. Спінны і анальны плаўнікі большай часткай не злітыя з хваставым.
Кормяцца доннымі беспазваночнымі, дробнай рыбай.
Аб'ект промыслу.